У Бабруйску здаюць элітную кватэру, дзе ўнітаз знаходзіцца на кухні — кажуць, рамантычна
Арандаваць на суткі незвычайную аднапакаёўку прапануюць у Бабруйску. З 40-метровай кватэры зрабілі студыю з дызайнерскім рамонтам. Усё добра, але ёсць адзін нюанс — туалет, які знаходзіцца за метр ад пліты.

Душ, дарэчы, таксама знаходзіцца побач. Праз яго шкляныя перагародкі адкрываецца выдатны від на кватэру.

Не вельмі зразумела, для чаго было знішчаць паўнавартасны санвузел — бо ў доме, які пабудавалі ў 1962 годзе, для яго дакладна пакідалі месца. Але, мабыць, дызайнеру спадабалася думка аб тым, што можна сядзець на ўнітазе і замілоўвацца каханым, які за сталом п’е ранішнюю каву.

У аб'яве пра здачу кватэры на суткі на «Куфары» адзначана: «элементы дэкору ствараюць тут настрой рамантычнасці і шчырасці». Кошт — ад 70 рублёў за суткі.

Рэйтынг у кватэры высокі — 4,8 з 5 магчымых зорак. Водгукі ў асноўным станоўчыя — здаецца, людзям падабаецца цікавы дызайн (нехта нават дзеля яго і арандаваў жыллё). Абураюцца толькі тым, што складана адрэгуляваць ваду ў тым самым душы — атрымліваецца ці ледзяная, ці кіпень.
Каментары
Ай, усё ад беднасьці. Адэкватна кватэры толькі ў амерыцы лічацца - па колькасьці спальняў, не пакояў нават.