Грамадства1919

Палітвязень Ермашук назваў імёны зняволеных, якія стучалі адміністрацыі калоніі і псавалі яму жыццё

У новым выпуску ТОКу блогер Вадзім Ермашук, вядомым многім як Vadimati, расказаў пра заўхоза і іншых стукачоў у сваім атрадзе калоніі.

Vadimati Вадзім Ермашук Вадим Ермашук Vadim Ermashuk
Вадзім Ермашук. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Палітвязень Вадзім Vadimati Ермашук, які адбываў свой тэрмін у бабруйскай калоніі ў «нізкім статусе», расказвае, што адным лакальным участку з ім утрымлівалася прыкладна 300 чалавек. Вядучая «Тока» Наста Роўда распытала яго пра тое, хто з суседзяў блогера былі міліцэйскімі стукачамі і псавалі яму жыццё.

Па крымінальных правілах за парадкам павінен сачыць «сматрачы», аднак у бабруйскай калоніі такога ўжо даўно няма — цяпер улада ў руках «заўхоза». Яго прызначае не крымінальны свет, а адміністрацыя.

Ермашук расказвае, што ў яго атрадзе «заўхозам» быў Ігар Ляхаў — у мінулым кілер чачэнскай банды. Мужчына адбывае 25-гадовы тэрмін за забойствы. Прычым яму спачатку прысудзілі меншы тэрмін, і толькі пасля сілавікі даведаліся пра яго датычнасць да іншых забойстваў. Па адной з версій, ён у лісце крымінальнаму свету пералічыў свае «подзвігі» ў 1990-я, спадзеючыся, што яго карануюць як злодзея ў законе. Па іншай — пахваліўся забойствам перад суседам. Так ці іначай, інфармацыя дайшла да сілавікоў, і тэрмін Ляхава павялічыўся.

Чытайце архіўны артыкул: Брату Ляхава пагражаў расстрэл, але ён можа не дажыць да вынясення прысуду

«Мне здаецца, што яго нават мянты баяцца», — заўважае Ермашук і тлумачыць функцыі Ляхава: «Ён павінен усё ведаць. Яму ўсе ходзяць даюць справаздачу. Ну і адпаведна, ён ідзе і дае справаздачу мянтам.

Ляхаў дазваляў сабе біць людзей. Мог нагамі стукнуць. Яму дазволена было, хаця кулак у турме не ходзіць. Але ён мог усё, што хочаш».

Апроч таго, перад Ляхавым была пастаўлена задача цкаваць палітычных.

«Да палітычных ён вельмі дрэнна ставіўся. [Можа, мне] ён недзе спачуваў, але ў яго было заданне гнабіць. [Але] быў адзін момант, калі ён у мяне, «нізкага статуса», папрасіў прабачэння пры ўсіх», — заўважае Ермашук і расказвае:

«Быў момант, калі я чытаў кнігу і ўключыў свет. Ён прыйшоў без настрою і пачаў на мяне крычаць. Потым вечарам мы на праверку вышлі, ён падышоў: «Вадзім, я быў без настрою, прабач». Чаго ён спужаўся, я не ведаю. Такі нонсэнс быў. Ці гэта чалавечнасць ці [боязь], каб гэта не выплыла, таму што я мянтам заўсёды гаварыў: буду расказваць усё».

Па словах Vadimati, у адрозненне ад іншых зняволеных Ляхаў разам з сваім намеснікам жыў у асобным пакоі.

«Мы жывем на нарах, а ў яго добры аднаспальны ложак. І ён бярэ сабе памочніка, які разам з ім жыве ў пакоі».

Такім памочнікам у Ляхава з'яўляўся Сяргей Валкалоўскі — малады хлопец, студэнт БДУІР, асуджаны па наркатычным артыкулу. Адносна гэтага чалавека Ермашук заўважае, што той мог быць добрым паліцаем, бо імкнуўся ўсяляк выслужыцца:

«Быў момант, падчас праверкі мянты падышлі да яго: «Ой, Сяргей, ты нешта дрэннае зрабіў!». А ён такі: «Як, я ж ваш!». Я стаю, думаю: «Ты дурак? Ты зэк — і ты мянтам: «Я ваш!» Зусім дах паехаў?»

«Ляхаў яго сабе абраў, таму што ў Валкалоўскага была добрая фінансавая падтрымка і шмат ежы было», — лічыць Vadimati.

Акрамя Ваўкалоўскага, у заўхоза Ляхава быў яшчэ адзін намеснік — Кірыл Кутузаў. Ермашук называе Кутузава наркаманам і расказвае, што ў бабруйскую калонію яго перавялі з «Воўчых нораў» у Івацэвіцкім раёне.

«У яго, здаецца, былі нейкія праблемы на «Воўчых норах». Ён гулец, рабіў стаўкі. Нейкія заробкі былі. Вось яго перакінулі ў «чырвоную» зону», — тлумачыць Ермашук і адзначае, што з гэтым чалавекам у яго было шмат канфліктаў:

«Я наўпрост мянтам казаў: «Вось гэтую сволач прыбярыце». Ён крычаў, ён не мог размаўляць».

Ермашук згадвае свой канфлікт з Кутузавым: «Ён раз на мяне голас павысіў. Рабілі рамонт і прабілі ў нас сцяну. Я там сядзеў, мы ў шахматы гулялі. Ён на мяне «З**бі адсюль». «Паслухай, гавару, чаго ты са мною так размаўляеш?» Ён адразу затыкаўся, але ён мне помсціў. Здаваў мяне. Вось гэты Кірыл быў самы подлы».

Акрамя намеснікаў, сачыць за парадкам заўхозу дапамагалі днявальныя. Vadimati згадвае аднаго з іх — Аляксандра Ярмольчыка.

«Ён усё жартаваў. Вельмі харошы быў. Заўсёды спачуваў. Заўсёды ўсміхаўся. Але мы падазраём, што ён зліваў, з кім мы маем зносіны. Толькі я з кімсьці размаўляю — ён адразу тут: «Хі-хі». І ўсё, адразу ўсе даведваюцца, што мы паразмаўлялі. Ён такі шэры кардынал», — даводзіць мужчына.

Як сцвярджае Ермашук, у якасці стукачоў кіраўніцтву калоніі выгадныя зняволеныя, якія маюць вялікія тэрміны. Сярод іх ён называе Бырко, які адбывае тэрмін за згвалтаванне.

«Ён з падзельнікамі ўзяў у закладніцы дзяўчыну. Два ці тры дні яе гвалцілі. Бычкавалі (тушылі аб цела цыгарэты — НН), прымушалі смактаць. І гэты чалавек пры пасадзе! І ён працуе на мянтоў. Мянты для сябе ўзялі такіх людзей. У яго тэрмін пад 20 гадоў. Як мне сказаў начальнік атрада Казакевіч, ім людзі з такімі артыкуламі выгадныя. Яны добрыя інфарматары».

Як расказвае Vadimati, у абавязкі Бырко ўваходзіла суправаджэнне іншых зняволеных на спатканні.

Па словах Ермашука, супрацоўнік адміністрацыі раіў Ермашуку аднойчы збіць гэтага Бырко — «каб мужыкі запаважалі». Аднак блогер вырашыў не рабіць гэта, бо палічыў, што гэта прапанова можа быць правакацыяй, каб прысудзіць яму за гэта дадатковы тэрмін.

Зняважлівымі і правакацыйнымі паводзінамі ў адносінах да палітзняволеных, па словах Ермашука, вызначаўся зняволены Віктар Абакановіч, былы міліцыянер, асуджаны за арганізацыю прастытуцыі.

«Мент Абакановіч, які адказваў за пакой з сумкамі зняволеных, вельмі здзекаваўся над палітычнымі. Вельмі. Ён кожнага кране. Кожнага зачэпіць. І заўсёды: «Лукашэнка — мой прэзідэнт. Ён вас спецыяльна пасадзіў». І ён правакаваў нас. У яго была задача правакаваць. А сам [на свабодзе] падкладваў малалетак, прастытуцыяй займаўся. Я кажу яму: «Паглядзі на свой артыкул!». А ён: «Ты мой артыкул не чапай!» Ён быў мянтоўскі правакатар. (…)

Калі ў нас правяралі сумкі, нас маглі пасадзіць [у ШІЗА] за няправільнае звядзенне спісу таго, што ў нас там у нашай сумцы. І толькі правяралі палітычных. І Абакановіч заўсёды паказваў, каго правяраць», — расказвае блогер.

Вадзім Ермашук просіць дапамогі для аднаўлення пасля турмы і хвароб. Дапамагчы можна праз «Байсол» тут.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары19

  • Цікава
    23.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Праасаба
    23.02.2025
    Ну шо ты асаб умнічаеш ?!!!
  • m o v a
    23.02.2025
    Не " стучали " а заўдавалi

Цяпер чытаюць

Ультралевыя пралятаюць міма бундэстага, а ўльтраправыя сабралі менш, чым разлічвалі4

Ультралевыя пралятаюць міма бундэстага, а ўльтраправыя сабралі менш, чым разлічвалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ультралевыя пралятаюць міма бундэстага, а ўльтраправыя сабралі менш, чым разлічвалі4

Ультралевыя пралятаюць міма бундэстага, а ўльтраправыя сабралі менш, чым разлічвалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць