ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох
Прадстаўнікі групоўкі ў рамках здзелкі з Ізраілем перадалі закладнікаў прадстаўнікам Чырвонага Крыжа. Перадача праходзіла ў Рафаху на поўдні сектара Газа. Астатніх закладнікаў ХАМАС павінен вызваліць у Нусейраце ў цэнтральнай частцы анклаву, піша Бі-Бі-Сі.

Першымі свабоду атрымалі Таль Шахам і Авера Менгісту. Як і ва ўсіх папярэдніх выпадках, закладнікам перад вызваленнем прыйшлося падымацца на сцэну, акружаную ўзброенымі людзьмі. Таль Шахам прамаўляў загадзя падрыхтаваны тэкст, пасля чаго яго разам з Менгісту перадалі прадстаўнікам Чырвонага Крыжа.
39-гадовы Таль Шахам быў узяты ў закладнікі ў кібуцы Беэры разам з жонкай і дзецьмі. Яго блізкія былі вызвалены 25 лістапада 2023 года. Авера Менгісту правёў у зняволенні больш за 10 гадоў.
ХАМАС таксама абяцаў вызваліць яшчэ чатырох закладнікаў: гэта Элія Коэн, Амер Шэм-Тоў, Омер Венкерт і Хішам ас-Саід.
У абмен Ізраіль плануе выпусціць 602 палесцінскіх зняволеных.
Учора ХАМАС перадаў цела Шыры Бібас — маці двух рудавалосых забітых хлопчыкаў.
Каментары