Грамадства11

Па вуліцах горада бегае ліса. Ці трэба хвалявацца?

Жыхары райцэнтра Крупкі пішуць у сацсетках, што бачылі ў розных месцах горада лісу, а можа іх нават і дзве. Камусьці звер кідаўся пад колы машыны, а камусьці проста перабягаў дарогу. Тое, што гэта не прымроілася, пацвярджаецца і фотаздымкамі, піша «Мінская праўда».

Фота з сацсетак

Рэакцыі тое, што адбываецца, розныя. Хтосьці хвалюецца, што здаровы дзікі звер так проста да людзей з лесу не выйдзе, іншыя ж адзначаюць, што вонкава лісы на хворых не выглядаюць. 

Галоўны ветэрынарны доктар Крупскага раёна Леанід Гарун гаворыць:

«На сённяшні дзень сітуацыя такая: лісу бачылі ў горадзе, але сцвярджаць, што яна хворая на шаленства, можна толькі па факце адлову і лабараторнага пацверджання захворвання. Пакуль мы таксама не маем адказаў на пытанні: куды ліса пайшла сёння, і гэта адна жывёліна, якая заблукала, ці іх некалькі?»

Фота з сацсетак

Аднак жа калі нешта праясніцца больш дакладна, а паводзіны ды стан лісы будуць выклікаць падазрэнне, то ва ўладаў ёсць гатовыя планы дзеяння: супрацоўнікі ЖКГ выязджаюць на месца, адлоўліваюць жывёліну і перадаюць яе ў ветэрынарную службу для правядзення лабараторнага даследавання. 

«Калі вынік захворвання на шаленства дзікай жывёлы пацвярджаецца, то мы прымаем каранцінныя меры. Калі вынік адмоўны — можна не хвалявацца. Хачу падкрэсліць, што паніка — не лепшы сябар чалавека, і заўсёды трэба дзейнічаць па факце. Магчыма, лісы проста шукалі сабе ежу каля жылля чалавека. А так як у нас цяпер у кожнага ёсць тэлефон з фотакамерай, яны і трапілі ў аб'ектывы гараджан», — гаворыць спецыяліст, звяртаючы ўвагу на неабходнасць абавязковай прафілактыкі і раз на год прышчэплівання ад шаленства хатніх гадаванцаў.

Каментары1

  • Yahor
    22.02.2025
    Хах, жыву зараз ў Польшчы і рэгулярна бачу ліс у горадзе:) ніхто паніку не падымае, лісы разумныя і звычайна ад людзей трымаюцца падалей, не падыходзяць

Цяпер чытаюць

Міншчына ў лідарах па недахопе медыкаў. Што адбываецца ў беларускай медыцыне?

Міншчына ў лідарах па недахопе медыкаў. Што адбываецца ў беларускай медыцыне?

Усе навіны →
Усе навіны

Элітныя паўночнакарэйскія камандас, узятыя ў палон пад Курскам, далі першае вялікае інтэрв'ю5

Стала вядома, колькі расійскіх вайскоўцаў лячыліся ў беларускіх бальніцах1

Трамп не лічыць, што ўдзел Зяленскага ў перамовах аб міры «вельмі важны»25

Памілаваны экс-палітвязень Арцём Баярскі знайшоў працу і плануе аднавіцца на хімфаку БДУ10

Лукашэнка падпісаў указ аб узмацненні паўнамоцтваў выканкамаў 8

З'явілася электронная бібліятэка помнікаў пісьменства, запісаных беларускай арабіцай3

Фрыдман прапануе нестандартныя спосабы, як прыцягнуць увагу ЗША да Беларусі3

«У галовах людзей, якія ў захапленні ад Трампа, адбываецца нешта падобнае, як было 100 гадоў таму»25

«Гэта ела маё дзіця». Мінчанка купіла ў краме выпечку з металічнай стружкай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міншчына ў лідарах па недахопе медыкаў. Што адбываецца ў беларускай медыцыне?

Міншчына ў лідарах па недахопе медыкаў. Што адбываецца ў беларускай медыцыне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць