Улады ЗША пагражалі Украіне закрыць доступ да сістэмы спадарожнікавага інтэрнэту Starlink ад Ілана Маска. Пра гэта паведаміла Reuters са спасылкай на крыніцы.

Паводле іх даных, такая пагроза прагучала ў ходзе абмеркавання доступу ЗША да рэсурсаў Украіны. У прыватнасці, пытанне Starlink падымалася на перамовах у Кіеве 20 лютага паміж Уладзімірам Зяленскім і спецпрадстаўніком ЗША Келагам.
Ён пагражаў «непазбежным адключэннем працы» Starlink, калі не будзе дасягнута дамова аб рэдказямельных металах.
Раней на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Зяленскі адкінуў першапачатковую версію здзелкі, прапанаваную Вашынгтонам. Нядаўна адміністрацыя Дональда Трампа перадала Кіеву новы праект пагаднення.
Незадоўга пасля пачатку расійскага ўварвання Ілан Маск перадаў Украіне тысячы тэрміналаў Starlink, каб замяніць знішчаныя сродкі сувязі. Як піша Reuters, спачатку мільярдэр стаў ва Украіне героем, але потым стаўленне змянілася: як мінімум адзін раз, восенню 2022 года, Маск абмежаваў доступ да сістэмы, бо стаў крытычней ставіцца да дзеянняў Кіева, нагадвае Deutsche Welle.
Эксперты кажуць, што сістэма Starlink асабліва важная для кіравання беспілотнікамі УСУ.
«Украіна працуе на Starlink. Яны лічаць яго сваёй накіроўваючай зоркай, — распавяла крыніца Reuters. — Страта Starlink стане велізарным ударам».
Каментары
...
І лучше выдумать не мог