Егеры з беларускіх лясгасаў будуюць для гнездавання качак спецыяльныя «кватэры». Напрыклад, недалёка ад Пружанаў уладкавалі больш за 10 штучных гнездзішчаў.

Па словах спецыялістаў, даследаванні арнітолагаў сведчаць, што з 400 адкладзеных качкамі яек птушаняты з'яўляюцца менш чым з 100.
«Наземныя драпежнікі цалкам знішчаюць кладкі водна-балотных птушак у невялікіх і часовых вадаёмах. А менавіта гэтыя вадаёмы валодаюць найлепшай кармавой базай для птушак», — расказаў начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Казарэз.

Рашэнне знайшлі якраз у стварэнні падобных хатак. Яны бяспечныя для качак і недаступныя для наземных драпежнікаў. У лясгасах дадалі, што найлепшым чынам сябе зарэкамендавалі гнездзішчы са зварной сеткі на калах. Яны забяспечваюць стопрацэнтную захаванасць кладак качак.
Каментары