У Пінску асудзілі мужчыну, які восем гадоў працаваў інжынерам з падробленым дыпломам
Пасля заканчэння каледжа ў 2016 годзе беларус знайшоў у інтэрнэце аб'яву аб продажы падробленых дакументаў і набыў дыплом Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта. Аплату ён зрабіў праз кур'ера, паведаміла Генеральная пракуратура.

Фота ілюстрацыйнае
Падман выявіўся толькі ў 2024 годзе падчас праверкі дакументаў. На судзе мужчына прызнаўся, што хацеў мець вышэйшую адукацыю, але не знайшоў часу на вучобу.
У выніку яго прысудзілі да 1,5 гадоў хатняй «хіміі».
Каментары