Зяленскі пакуль не гатовы падпісаць пагадненне з ЗША аб карысных выкапнях
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не гатовы падпісаць з ЗША пагадненне аб рэдказямельных выкапнях, бо Кіеў бачыць у праекце дакумента «шэраг праблемных пытанняў». Пра гэта паведамляе Sky News са спасылкай на ўкраінскую крыніцу.

Па словах суразмоўцы тэлеканала, цяперашні праект не адлюстроўвае партнёрства, а ўтрымлівае толькі аднабаковыя абавязацельствы з боку Украіны.
Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і ягоны дарадца па нацыянальнай бяспецы Майк Уолтц казалі, што бакі блізкія да прыняцця дакумента.
Напярэдадні выданне Axios, спасылаючыся на ўласныя крыніцы, паведамляла, што Вашынгтон прадставіў «палепшаную» версію ўгоды. Паводле інфармацыі журналістаў, ЗША і Украіна вялі перамовы ўсю ноч на пятніцу 21 лютага.
Як нагадвае Sky News, перад тым Зяленскі правёў перамовы з амерыканскім пасланнікам па Украіне Кітам Келагам у Кіеве. Пасля сустрэчы ўкраінскі прэзідэнт выказаў надзею на дасягненне моцных дамоўленасцяў з Вашынгтонам. Келаг, у сваю чаргу, ахарактарызаваў Зяленскага як «адважнага лідара краіны, якая ваюе», што кантрастуе з рыторыкай Дональда Трампа, які апошнім часам усё часцей крытыкуе Украіну і яе прэзідэнта. Аднак, як расказаў выданню ўкраінскі чыноўнік на ўмовах ананімнасці, існуюць сумневы адносна рэальнага ўплыву Келага, бо ёсць адчуванне, што ягоная роля была «адсунутая на другі план».
Дарадца Трампа звязаў яго рэзкія заявы аб Украіне з затрымкай «пагаднення па карысных выкапнях»
Трамп заявіў пра зрыў пагаднення з Украінай па рэдказямельных металах
Умовы прапанаванай эканамічнай дамовы паміж ЗША і Украінай выглядаюць кабальнымі
Як Украіну шантажавалі ў Мюнхене і чаму сарвалася здзелка з ЗША
ЗША далі зразумець Украіне, што гатовыя размясціць у краіне войскі ў абмен на доступ да 50% яе карысных выкапняў
Каментары