Свет

Польскі Сейм ухваліў больш строгія міграцыйныя правілы на мяжы. Ці трэба хвалявацца беларусам?

Увечары ў пятніцу, 21 лютага, Сейм Польшчы прыняў закон, які ўводзіць магчымасць часовых (да 60 дзён) і тэрытарыяльных абмежаванняў на прыём заяў аб наданні міжнароднай абароны. Калі закон будзе ўхвалены і верхняй палатай польскага парламента ды падпісаны прэзідэнтам краіны, больш строгія міграцыйныя правілы пачнуць дзейнічаць у тым ліку і на мяжы з Беларуссю.

На польска-беларускай мяжы. Фота ілюстрацыйнае

За законапраект прагаласавалі 386 дэпутатаў, супраць былі 38, не ўстрымаўся ніхто.

У ходзе абмеркавання законапраекта выніковы дакумент зведаў шэраг зменаў, паведаміла польскае выданне Rzeczpospolita. Так, Сейм падтрымаў папраўку, якая прадугледжвае забарону на падзел сем'яў на мяжы.

Некалькі прапанаваных паправак дэпутаты, наадварот, адхілілі. Адна з іх прадугледжвала пашырэнне групы так званых уразлівых грамадзян (гаворка пра тыя выпадкі, калі памежнікі па законе не могуць адмовіцца прымаць заявы ад мігрантаў аб міжнароднай абароне). Ініцыятары папраўкі прапаноўвалі ўключыць у гэтую групу ўсіх непаўналетніх, а не толькі тых, хто застаўся без апекі і суправаджэння дарослых, аднак большасць дэпутатаў Сейма выступіла супраць гэтага.

Калі гэты законапраект будзе прыняты ў цяперашнім выглядзе, то польскі ўрад зможа дазволіць памежнікам не прымаць заявы ад мігрантаў і бежанцаў (за выключэннем той самай «уразлівай групы грамадзян») на працягу 60 дзён, у тым ліку на нейкім асобным участку дзяржаўнай мяжы, тады як на астатніх знешніх межах могуць дзейнічаць агульныя правілы. Пры ўмове ўхвалення Сеймам такія часовыя абмежаванні таксама могуць падаўжацца яшчэ на 60 дзён.

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск вітаў прыняцце гэтага законапраекта. На ягоную думку, гэты дакумент дапаможа Польшчы «аднавіць кантроль над мяжой — пасля многіх гадоў хаосу».

«Дэмакратыя не павінна (і не можа) быць бездапаможнай перад тварам міграцыйнага ціску», — напісаў польскі прэм'ер на сваёй старонцы ў Х.

Ці варта з нагоды прыняцця гэтых паправак трывожыцца беларусам, ці не ўзнікнуць праблемы ў тых, якія мусяць экстранна ўцякаць з Беларусі перад пагрозай рэпрэсій? Юрыстка Ганна Маціеўская сцвярджае, што не, бо праект прадугледжвае прамое выключэнне для грамадзян Рэспублікі Беларусь.

«Беларусы змогуць па-ранейшаму падаваць заявы на абарону ў прыгранічнай зоне», — напісала кіраўніца ініцыятывы Partyzanka на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Тым не менш, беларусам трэба быць абачлівымі, бо гэтае выключэнне

«не будзе працаваць у выпадку, калі ў дачыненні да беларуса спатрэбілася прымяніць меры прамога прымусу, зброю або ўзбраенне, непасрэдна пасля перасячэння (або спробы перасячэння) мяжы з прымяненнем гвалту і ва ўзаемадзеянні з іншымі асобамі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Міншчына ў лідарах па недахопе медыкаў. Што адбываецца ў беларускай медыцыне?

Міншчына ў лідарах па недахопе медыкаў. Што адбываецца ў беларускай медыцыне?

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі расійскіх вайскоўцаў лячыліся ў беларускіх бальніцах1

Трамп не лічыць, што ўдзел Зяленскага ў перамовах аб міры «вельмі важны»25

Памілаваны экс-палітвязень Арцём Баярскі знайшоў працу і плануе аднавіцца на хімфаку БДУ10

Лукашэнка падпісаў указ аб узмацненні паўнамоцтваў выканкамаў 8

З'явілася электронная бібліятэка помнікаў пісьменства, запісаных беларускай арабіцай3

Фрыдман прапануе нестандартныя спосабы, як прыцягнуць увагу ЗША да Беларусі3

«У галовах людзей, якія ў захапленні ад Трампа, адбываецца нешта падобнае, як было 100 гадоў таму»25

«Гэта ела маё дзіця». Мінчанка купіла ў краме выпечку з металічнай стружкай5

У Беларусі мароз — чыноўнікі дасталі свае шапкі ШМАТ ФОТА21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міншчына ў лідарах па недахопе медыкаў. Што адбываецца ў беларускай медыцыне?

Міншчына ў лідарах па недахопе медыкаў. Што адбываецца ў беларускай медыцыне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць