еще одно подтверждение о насквозь фальшивой истории восточнее Польши... Вроде археологи делают одно - а рЫканструктары другое. Фэнтази... А у тех кто НЕ знает истории и повторяются проблемы типа киева за 3 дня и 30 лет синих рук....
Valadzimir
23.02.2025
Як "умела" аўтар вельмі цікавага артыкулу уводзіць у зман тых чытачоў, якія мала ці зусім не ведаюць пра тое, што калісьці славяне жылі на тэрыторыі сучаснай Германіі. Ён піша: "На ўсёй тэрыторыі сучаснай Германіі, паводле ацэнак, існавала каля 700 славянскіх гарадзішчаў." Якой "усёй", спадар Раўбіч?! Славяне там жылі ТОЛЬКІ на паўночным усходзе сучаснай Германии (паўночна-ўсходняй палове былой ГДР)! Гэта басейн (у асноўным правабярэжжа) Лабы (Эльбы), і таму, нагадаю, звычайна іх яшчэ называюць палабскімі славянамі. І што яшчэ вельмі цікава - чамусьці у аўтара рука не паднялася напісаць, як зваліся тыя славяне. Нагадаю, што "гэтыя", як напісаў аўтар, славяне зваліся бодрычы (абадрыты), лютічы (велеты-вільцы) і лужыцкія сербы. І гэта назвы толькі буйных племянных аб'яднаньняў, а яны складаліся з вялікай колькасьці больш-меньш дробных плямёнаў. І "гэтыя" славяне былі вельмі ваяўнічыя. І не ім "пагражалі ўварванні вікінгаў", як ужо зусім адкрыта хлусіць аўтар, - а наадварот! Бодрычы і лютічы, а таксама руяне-ругі (русь) у пэўны гістарычны час моцна "мачылі" вікінгаў і нават засноўвалі ў Скандынавіі свае калоніі!
Жвір
23.02.2025
Valadzimir, што вам дае ўпэўненасьці цьвердзіць, што славяне жылі толькі на паўночным усходзе цяперашняй Нямеччыны ? Канкрэтна названыя вамі - так, але і акром іх хапала, і насялялі яны й поўдзень цяперашняй Нямеччыны. Калі славяне насялялі нават тэрыторыі цяперашняй Аўстрыі, узгадайце на Грац>Градзец>Гарадзец, дык і поўдзень Нямеччыны не маглі яны абыйсьці.
Валадар
23.02.2025
Valadzimir, вы самі перакручваеце. "На ўсё тэрыторыі Германіі" не азначае "ў кожным кутку Германіі ад Рэйна да Одэра". "На ўсёй тэрыторыі Беларусі існавала 5 помнікаў праваслаўна готыкі" не азначае, што гэтыя помнікі існавалі на Гомельшчыне, напрыклад.
Valadzimir
23.02.2025
Жвір , так, славяне былі насельнікамі і іньшых тэрыторый сёняшняй Германіі ўперамешку з "германцамі". Але я кажу, і, як я зразумеў, у артыкуле таксама пра тое ж, пра вялікія, этнічна аднародныя масівы славянскага насельніцтва, на тэрыторыі якіх узьнікалі протадзяржаўныя ўтварэньні і ствараліся моцныя абарончыя збудаваньні.
Лютавер
23.02.2025
"Славянская крепость"- АААААААААА!!!!! Что за дичь? Есть славяноязычные народы. Но "славянская крепость" - дичь какая-то.
Людажэр
23.02.2025
Лютавер, крэпасць, якую пабудавалі славянамоўныя народы, каб не стаць нямецкамоўнымі народамі, відавочна
Кадр
23.02.2025
Лютавер, вы что, против Русского мира? Где славяне, там Русский мир! Не трож славян!
Знаўца
23.02.2025
Якія адносіны маюць "славянскія крэпасці" да нашай краіны? Тут жылі балты, прыйшлі нешматколькасныя гандляры рознага нацыянальнага паходжання, якія размаўлялі на "славянскім" кайнэ.
рускі
23.02.2025
Знаўца, Русь гэта балты? Што вы выдумляеце?
Valadzimir
23.02.2025
Знаўца, "балты" тут тады не жылі, таму што іх не існавала ў прыродзе. Тут паўсюль жылі праславяне, а "балты" ўзьніклі пасьля таго, як на тэрыторыю сёняшніх "балцкіх" рэспублік, магчыма крыху шырэй, прыйшлі вугра-фіны і зьмяшаліся з мясцовымі праславянамі, таксама ў выніку гэтага ўзьнікла праславяна-фінская трасянка, якая зараз завецца "балцкай" мовай. А ўжо потым сюды з захаду прыйшлі ўласна славяне. Апошнімі і самымі ваяўчымі былі лютічы, якія падпарадкавалі насельнікаў практычна ўсяго басейну Нёмана, славянаў і "балтаў", і іхныя нашчадкі літва-літвіны стварылі сваю дзяржаву ВКЛ.
Гісторык Б.
23.02.2025
Valadzimir, якое трызненне.
Жвір
23.02.2025
Гісторык Б., а мне падабаецца! І ніякае гэта не трызьненьне.
Каб пабачыць старажытны Менск, трэба ехаць у Германію? Чаму на Захадзе па-іншаму глядзяць на славянскія крэпасці
Вроде археологи делают одно - а рЫканструктары другое. Фэнтази... А у тех кто НЕ знает истории и повторяются проблемы типа киева за 3 дня и 30 лет синих рук....
І што яшчэ вельмі цікава - чамусьці у аўтара рука не паднялася напісаць, як зваліся тыя славяне. Нагадаю, што "гэтыя", як напісаў аўтар, славяне зваліся бодрычы (абадрыты), лютічы (велеты-вільцы) і лужыцкія сербы. І гэта назвы толькі буйных племянных аб'яднаньняў, а яны складаліся з вялікай колькасьці больш-меньш дробных плямёнаў.
І "гэтыя" славяне былі вельмі ваяўнічыя. І не ім "пагражалі ўварванні вікінгаў", як ужо зусім адкрыта хлусіць аўтар, - а наадварот! Бодрычы і лютічы, а таксама руяне-ругі (русь) у пэўны гістарычны час моцна "мачылі" вікінгаў і нават засноўвалі ў Скандынавіі свае калоніі!