Віктар Дуброўка займаў пасаду больш за 12 гадоў, а цяпер пайшоў на павышэнне.

У калоніі №11 у Ваўкавыску змяніўся начальнік. 46-гадовы палкоўнік Віктор Дуброўка, які кіраваў калоніяй з 2013 года, пайшоў на павышэнне. Цяпер ён першы намеснік начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў па Гродзенскай вобласці.
Яго месца на чале калоніі заняў 44-гадовы падпалкоўнік Віталь Шафаловіч. Ён і раней працаваў у гэтай калоніі, доўгі час быў оперупаўнаважаным аператыўнага аддзела.

У ваўкавыскай калоніі №11 для рэцыдывістаў утрымліваюцца 15 палітвязняў, у тым ліку Эдуард Бабарыка. Гэта тыя людзі, якія мелі судзімасці да таго, як далучыліся да дэмакратычнага руху, а таксама тыя, каго адміністрацыі калоній каралі за «непадпарадкаванне».
Паводле інфармацыі «Вясны», у Ваўкавыску сядзяць Алег Гаўрылаў, Алег Кацапаў, Аляксандр Арановіч, Аляксандр Назаровіч, Аляксей Кудасаў, Аляксей Чарнавусаў, Арцём Лапікаў, Вадзім Гусеў, Іван Сауцін, Павел Нядбайла, Сяргей Раманаў, Уладзімір Балабановіч, Эдуард Бабарыка, Ярванд Марцірасян, Яўген Сямёнаў.
Каментары