Вокны — на ўзроўні зямлі. Вось такая яна, самая танная кватэра Мінска
Цяпер самае таннае жытло можна знайсці на вуліцы Шчарбакова, у сталінцы 1953 года, піша Onliner.by.

Кватэра знаходзіцца на нізкім першым паверсе (уладальнік называе яго «паўцокальным»), таму вокны размяшчаюцца прыблізна на ўзроўні зямлі. Магчыма, кагосьці гэта можа збянтэжыць.
Плошча аднапакаёўкі — 34,4 кв. м. Вышыня столяў — 3,5 м. Рамонт нельга назваць новым і сучасным, але выглядае цалкам прыстойна: ніякіх абадраных шпалераў, старой дашчанай падлогі ці пабітай пліткі. Увогуле, жыць можна. А пры жаданні нават можна ператварыць у камерцыйны аб’ект.


А вось як уладальнік апісвае інфраструктуру:
«Непадалёк трамвайныя пуці і станцыя метро, 700 метраў да Партызанскага праспекта. Побач ёсць усё неабходнае: аптэкі, банкі, школы, крамы, паліклініка і г.д. У 5 хвілінах хады — Антонаўскі парк і канал Сляпянскай воднай сістэмы».
Каштуе такое жыллё $44 700 па курсе.


Каментары