Грамадства77

Ці ведаеце вы, у якіх крамах можна выбраць беларускую мову на касе самаабслугоўвання?

Блогерка Ксенія Іваноўская падзялілася ў TikTok фактам, пра які мала хто ведае: аказалася, што на касах самаабслугоўвання некаторых гандлёвых сетак можна выбіраць беларускую мову. Ролік сабраў дзясяткі каментарыяў, дзе беларусы ў тым ліку дзеляцца назвамі крам з такой функцыяй, заўважыў Citydog

Відэа пад назвай «Як прымусіць беларуса ўсміхацца» сабрала больш за 40 000 праглядаў. На ім дзяўчына здымае касу сеткі «Карона» і кажа, што, выбіраючы родную мову, рабіць куплі значна прыемней.

Пасля аплаты з дынаміка нават гучыць «дзякуй»: «Калі я ўпершыню пачула ад касы беларускую мову, так усміхалася», — піша аўтарка роліка.

@kseniya.ivanovskaya А вы знали? Я когда первый раз услышала от кассы белорусскую мову так улыбалась #беларусь #этобеларусьдетка #минск #лайфхак ♬ оригинальный звук - Ксю, дай наводку | обзоры

У каментарыях беларусы здзіўляюцца, чаму назва тавару нават пасля выбару беларускай мовы ўсё роўна застаецца напісанай па-руску, і задаюцца пытаннем: «А ў чым тады сэнс?» А яшчэ дзеляцца тым, што такая функцыя, на жаль, ёсць далёка не ва ўсіх крамах.

«Так, шкада, што так не ва ўсіх крамах, і часам беларускі функцыянал няпоўны. А яшчэ непрыемна, што мова па змаўчанні руская — беларускую трэба самастойна выбіраць», — піша карыстальніца пад нікам Пані Настасься.

А некаторыя наогул адзначаюць, што пасля такога выбару ў крамах мова ўсё роўна змяняецца назад:

«Працаўнікі крамы пасля мяне заўсёды змянялі на рускую», — дзеліцца kiгrill_guru.

«У «Еўраоптах» і «Хітах», на жаль, няма, а ў «Суседзях» адзін раз падышлі да мяне і спыталі, навошта я змяніў мову. Сказалі, што не трэба так рабіць, і змянілі назад», — піша observr.

Дарэчы, ёсць і добрыя навіны: каментатары дзеляцца назвамі іншых сетак, дзе таксама можна выбраць беларускую мову на касе. У гэты спіс увайшлі «Гіпа», «Грын» і «Суседзі».

Каментары7

  • Acab
    23.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • ўсё пытанне ў нас Беларусах. І школкі Беларускія і касцёлы каталіцкія , уніяцкія , кніжкі , І Г.Д
    23.02.2025
    DZIAKUJ NN! як хлопцы з архе кажуць, ўсё пытанне ў нас Беларусах. І школкі Беларускія і касцёлы каталіцкія , уніяцкія , кніжкі , І Г.Д чага няма СЁННЯ жадання дэкалізвацца CALKAM .
  • Далі сем паветаў, дзякуй і за гэта
    23.02.2025
    Як жа мала трэба, каб беларус_ка заўсміхаўся. Паставіць яму ў схаваным дзесьці глыбока меню опцыю Бел.мова. І ўсё, не трэба ні пра абарону інтарэсаў нацыі чытаць і думаць, ні на тую самую мову пераходзіць. Коцікі, поні, жэўжыкі.

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц9

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц9

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць