Свет3838

ЗША запатрабавалі не называць Расію «агрэсарам» у заяве G7 па Украіне

ЗША выступілі супраць таго, каб назваць Расію агрэсарам у заяве «Вялікай сямёркі» (G7), якая рыхтуецца з нагоды трэцяй гадавіны ўварвання РФ ва Украіну. Пра гэта Financial Times расказалі пяць дасведчаных заходніх чыноўнікаў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Паводле інфармацыі суразмоўцаў выдання, прадстаўнікі ЗША пярэчаць супраць фразы «расійская агрэсія» і падобных дэфініцый, якія лідары G7 выкарыстоўваюць з 2022 года для апісання вайны ва Украіне.

«Мы цвёрда перакананыя, што неабходна праводзіць адрозненне паміж Расіяй і Украінай. Гэта не тое самае. Амерыканцы блакуюць гэтую фармулёўку, але мы ўсё яшчэ працуем над гэтым і спадзяемся на пагадненне», — сказаў FT адзін з чыноўнікаў, які валодае інфармацыяй пра гэтую дыскусію.

Крыніцы таксама адзначылі, што ўдзел прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў анлайн-саміце G7 у панядзелак, 24 лютага, таксама пакуль не ўзгоднены. Амбасада ЗША ў Кіеве не стала каментаваць сітуацыю, піша FT.

У «Вялікую сямёрку», акрамя Штатаў, уваходзяць Германія, Вялікабрытанія, Італія, Канада, Францыя і Японія.

13 лютага прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Расію трэба вярнуць назад у склад G7. Краіну выключылі з гэтага нефармальнага аб'яднання пасля анексіі Крыма ў 2014 годзе.

Каментары38

  • 0101
    20.02.2025
    Наступным крокам будзе намінацыя Пуціна і Трампа на нобелеўскую пржмію міра.
  • Ёсік
    20.02.2025
    Во даюць.
  • Андрусь
    20.02.2025
    Яшчэ адзін адказ Трампа тым хто радаваўся яго вяртанню ў Белый Дом і казаў што абароніць Украіну

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

ЗША прыгразілі перакрыць Украіне доступ да Starlink11

У Жужы з'явіўся новы дом — новае ВІДЭА6

Загубіла жыццё праваслаўнага дырэктара, які хацеў стаць прэзідэнтам. Гісторыя самай дзіўнай царквы Мінска10

Мінчук ператварыў аднапакаёвую кватэру ў хатні кінатэатр. А зараз збіраецца яе прадаць1

Расійскі тыктокер Азамат Айталіеў прыехаў у Гомель, каб здзекавацца з бяздомнай жанчыны28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць