Свет88

На X-старонцы Белага дома на Трампа надзелі каралеўскую карону. Гэта здзеклівы адказ апазіцыі

Белы дом паведаміў, што адміністрацыя Дональда Трампа адмяніла ўведзеную папярэднім прэзідэнтам Джо Байдэнам «плату за заторы» ў Нью-Ёрку. Паведамленне аформлена ў форме, здзекліва-прыніжальнай для ўнутранай амерыканскай апазіцыі. 

Рашэнне Трампа адмяняе ўведзеную з 5 студзеня гэтага года аплату за ўезд у самы перагружаны раён Нью-Ёрка: $2,25 ноччу і да $9 у гадзіну пік. Гэты план быў скіраваны на скарачэнне трафіку і забруджвання паветра.

У сваю чаргу, ягоныя крытыкі сцвярджалі, што ён даставіць нязручнасці пасажырам, якія прыязджаюць у Нью-Ёрк на працу. «Кожны амерыканец павінен мець доступ да Нью-Ёрка незалежна ад сваіх эканамічных магчымасцяў. Ён не павінен быць горадам для абраных», — сцвярджае Дональд Трамп.

«Плата за заторы мёртвая. Манхэтэн і ўвесь Нью-Ёрк выратаваны. Няхай жыве кароль!», — пафасна напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth.

Пасля на старонцы Белага дома ў сацсетцы X паведамленне Трампа з'явілася ў суправаджэнні нібыта вокладкі часопіса з прэзідэнтам ЗША з каралеўскай каронай на галаве.

Для таго, каб разумець, што гэта азначае, трэба ведаць унутраны кантэкст сучаснага амерыканскага палітычнага жыцця.

17 лютага ЗША адзначылі традыцыйны Дзень прэзідэнтаў, раней вядомы як Дзень нараджэння Джорджа Вашынгтона. Амэрыканская апазыцыя абвясціла гэтае свята «днём без каралёў» і выйшла на мітынгі па ўсёй краіне, у тым ліку і ў Вашынгтоне і Нью-Ёрку.

Апаненты скарысталіся з гэтай магчымасцю, каб выступіць супраць самавольства выканаўчых загадаў Трампа і дзеянняў мільярдэра Ілона Маска, накіраваных на скарачэнне федэральнага ўрада.

«У Амерыкі няма караля. Трамп і ягоныя багатыя сябры падрываюць Канстытуцыю і вяршэнства права, каб разарваць на часткі нашы дэмакратычныя інстытуты і супольнасці», — адзначылі арганізатары мерапрыемства.

Згадка пра караля ў пасце Трампа і наступная карцінка ў акаўнце Белага дома — здзеклівы адказ на гэтыя словы. 

Каментары8

  • Самавольства
    20.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Беларус
    20.02.2025
    Сейчас Венс накинется с угрозами и оскорблениями на авторов этого твита. Король же у них недотыкальный.
  • Чубаты клоўн
    20.02.2025
    Не кароль ты, а хам і блазан

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне4

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

ЗША прыгразілі перакрыць Украіне доступ да Starlink11

У Жужы з'явіўся новы дом — новае ВІДЭА6

Загубіла жыццё праваслаўнага дырэктара, які хацеў стаць прэзідэнтам. Гісторыя самай дзіўнай царквы Мінска10

Мінчук ператварыў аднапакаёвую кватэру ў хатні кінатэатр. А зараз збіраецца яе прадаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне4

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць