Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зрабіў гэтую заяву падчас прэс-канферэнцыі на форуме «Украіна. Год 2025» у Кіеве.

«Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта будзе азначаць мір для Украіны. Або абмяняць пасаду на НАТА. Я не збіраюся заставацца ва ўладзе дзесяцігоддзямі», — заявіў ён.
Прэзідэнт Украіны заявіў, што хацеў бы, каб былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп стаў партнёрам Украіны, а не толькі пасрэднікам паміж Кіевам і Масквой.
«Я вельмі хачу, каб гэта было больш, чым проста пасрэдніцтва… гэтага недастаткова».
Зяленскі таксама пацвердзіў, што ў абмеркаванні здзелкі ЗША па карысных выкапнях сапраўды фігуруе сума ў 500 млрд долараў, але заяўвіў, што не будзе прызнаваць фінансавыя патрабаванні, высунутыя Дональдам Трампам. Па яго словах, ён не падпіша паперы, па якіх прыйдзецца плаціць дзесяці пакаленням украінцаў.
«Я не збіраюся прызнаваць 500 мільярдаў долараў дапамогі ад ЗША. Падабаецца гэта камусьці ці не. Я не прызнаю нават 100 мільярдаў — мы дамовіліся з прэзідэнтам Байдэнам, што гэта грант! Грант — гэта не абавязацельства. Мы не будзем вяртаць гранты… Я не падпісваю тое, што будуць выплачваць дзесяць пакаленняў украінцаў», — заявіў Зяленскі.
Каментары