Грамадства22

Мінчук, які мусіў даглядаць смяротна хворых у хоспісе, афармляў на іх мікрапазыкі

Цынічны спосаб падзарабіць скончыўся для 39-гадовага мужчыны новай крымінальнай справай.

Паводле следства, пасля таго, як летам 2020 года мінчук выйшаў з турмы, дзе адбываў пакаранне за забойства, ён уладкаваўся на працу ў хоспіс. Даглядаючы за безнадзейна хворымі пацыентамі, у нейкі момант ён даведаўся, што адзін з мабільных аператараў дае магчымасць браць мікрапазыкі. Пра гэта перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

Мужчына вырашыў скарыстацца такой магчымасцю. Ён браў у пацыентаў тэлефоны і афармляў на іх заяўкі на мікрапазыкі, сумы якіх вар'іраваліся ад 300 да 1000 рублёў. А калі заяўкі ўхвалялі, ён пераводзіў грошы на свой асабісты рахунак.

У выпадку, калі прылады людзей аказваліся старымі і на іх нельга было выйсці ў Інтэрнэт, ён выцягваў з іх сімкі і ўстаўляў у свой мабільны тэлефон. 

Такім чынам няшчаснаму працаўніку ўдалося падмануць 7 чалавек і зарабіць у суме 4100 рублёў.

У выніку мужчыну абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 212 КК РБ (Крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі), мужчыне можа пагражаць турэмны тэрмін да 3 гадоў. Ён цалкам прызнаў сваю віну, але нанесеную шкоду пакрыў толькі часткова. Цяпер ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і чакае суду.

Каментары2

  • Кучма
    23.02.2025
  • Тэкля
    23.02.2025
    Дык вось якія супрацоўнікі даглядаюць цяжка хворых у дзяржаўных хоспісах....

Цяпер чытаюць

Ультралевыя пралятаюць міма бундэстага, а ўльтраправыя сабралі менш, чым разлічвалі1

Ультралевыя пралятаюць міма бундэстага, а ўльтраправыя сабралі менш, чым разлічвалі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

ЗША прыгразілі перакрыць Украіне доступ да Starlink11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ультралевыя пралятаюць міма бундэстага, а ўльтраправыя сабралі менш, чым разлічвалі1

Ультралевыя пралятаюць міма бундэстага, а ўльтраправыя сабралі менш, чым разлічвалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць