Пра перанос свайго запланаванага візіту ў Саудаўскую Аравію на фоне расійска-амерыканскіх перамоў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў падчас прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

Уладзіміра Зяленскага запыталіся, ці плануе ён сустрэчу з амерыканскімі чыноўнікамі ў Саудаўскай Аравіі, дзе тыя сёння правялі перамовы з расійскай дэлегацыяй і куды ён сам планаваў прыехаць заўтра, 19 лютага.
«Я не ведаю, хто там будзе заставацца, а хто — паедзе. Шчыра кажучы, мне не ўсё роўна, каб партнёры пра нас нешта лішняе падумалі. Мы абсалютна сумленныя, адкрытыя, я не хачу супадзенняў. І таму я не паеду ў Саудаўскую Аравію, мы звязаліся з нашымі партнёрамі там і папярэдзілі», — заявіў Зяленскі.
Украінскі прэзідэнт адзначыў, што мае добрыя адносіны са спадчынным прынцам Саудаўскай Аравіі Мухамедам ібн Салманам. Таму ён звязаўся з ім і перанёс свой візіт на 10 сакавіка.
«Нельга прымаць рашэнне без Украіны, як завяршыць вайну ва Украіне. Тыя ці іншыя ўмовы, нас не запрашалі на гэтую сустрэчу. Расійска-амерыканскую сустрэчу ў Саудаўскай Аравіі. Для нас гэта было сюрпрызам. Так як і для многіх», — заявіў Зяленскі.
Раней Зяленскі казаў, што таксама плануе візіт у Саудаўскую Аравію, але не для перамоў з расіянамі. Разам з жонкай Аленай Зяленскай ён ужо наведаў ААЭ, каб абмеркаваць інвестыцыі, эканамічнае партнёрства і буйную гуманітарную праграму. Цяпер Зяленскі знаходзіцца ў Турцыі.
Сталі вядомыя важныя ўмовы для мірнага пагаднення паміж Расіяй і Украінай
Лаўроў заявіў, што не бачыў трохэтапнага мірнага плану па Украіне
Крэмль: Пуцін гатовы да перамоваў з Зяленскім
Крэмль прапанаваў Трампу расійскую нафту і доступ у Арктыку
ЗША і Расія дамовіліся аб аднаўленні ранейшай колькасці штату пасольстваў
Перамовы паміж Расіяй і ЗША ў Эр-Рыядзе пачаліся
Каментары