У Мінску аўтамабіль наехаў на мужчыну з дзіцячай каляскай на пешаходным пераходзе ВІДЭА
Здарэнне адбылося на скрыжаванні вуліц Касманаўтаў і Сяргея Ясеніна. Са слоў кіроўцы, ён пераблытаў педалі тормазу і газу.

Каля 17:40 57-гадовы кіроўца аўтамабіля «BMW», рухаючыся па вуліцы Ясеніна, на скрыжаванні з вуліцай Касманаўтаў выпадкова адпусціў педаль тормазу. Аўтамабіль паехаў на чырвоны сігнал святлафора. Мужчына спрабаваў спыніць аўтамабіль, аднак не справіўся з кіраваннем.
Аўтамабіль наехаў на пешахода з дзіцячай каляскай, які пераходзіў дарогу па пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора. Са слоў кіроўцы, ён пераблытаў педалі тормазу і газу.
38-гадовы пешаход і 5-месячнае дзіця, якое знаходзілася ў калясцы, дастаўленыя ў медыцынскую ўстанову для абследавання.
Каментары