Вайна1919

«Прымаю да 6-7 чалавек за суткі». Як прастытуткі ездзяць да расійскіх вайскоўцаў на акупаваныя тэрыторыі

Дзяўчаты прыязджаюць у акопы да расійскіх салдат за 2-3 кіламетры ад лініі фронту на пару дзён. Прымаюць па 50 кліентаў і з'язджаюць.

Расійскія мабілізаваныя. Ілюстрацыйнае фота: Міністэрства абароны Расіі

Журналісты «Вёрсткі» пагаварылі з дзяўчатамі, якія аказваюць сэкс-паслугі для расійскіх вайскоўцаў на акупаваных тэрыторыях. Прыводзім самае цікавае.

Адкуль дзяўчаты на перадавой

Адна з такіх дзяўчат — Мар’яна. Да вайны яна ўжо была ў сэкс-індустрыі. Працавала ў Маскве, Растове, Сочы і Краснай Паляне. Паводле яе слоў, яе завабілі на акупаваныя тэрыторыі абяцаннем высокіх даходаў. Казалі, што «цэны можна ставіць вышэй, чым на Краснай Паляне ў Новы год». Яна не думала пра вайну і бамбёжкі, пакуль не прыехала: «Пачула тут жа нейкія абстрэлы, але было ўжо позна». З часам прызвычаілася.

Мар’яна працуе на акупаваных тэрыторыях з лютага 2023 года. Яна прыязджае на два тыдні ў Луганск, жыве ў апартаментах, прымае да 6-7 чалавек за суткі і з’язджае, каб, як яна кажа, адпачыць і прыйсці ў сябе.

Іншая гераіня расследавання — ураджэнка Марыупаля Надзея. Да вайны яна працавала журналісткай, але пасля разбурэння горада ў 2022 годзе збегла ў Расію. Там, з украінскім пашпартам, яна не змагла знайсці працу і ў выніку пачала займацца прастытуцыяй.

Вярнуўшыся ў Марыупаль, яна працягнула працаваць у сэкс-індустрыі. Яна вядзе блог ва «УКантакце», дзе дзеліцца гісторыямі сваіх сустрэч з вайскоўцамі і крытыкуе расійскую дзяржаву.

Надзея рэгулярна выязджае на перадавую, абслугоўваючы кліентаў проста ў акопах або ўмацаваннях.

«Я той чалавек, які працуе на блокпастах і ў акопах. Запрасіць дзяўчыну на вайсковы аб’ект — гэта ў іх звычайная з’ява. Я там і машыну паркую», — распавядае дзяўчына.

Як дзейнічае гэты рынак

Для тых, хто шукае сэкс, ёсць два асноўныя шляхі. Па-першае, працуе сарафаннае радыё. Тыя, хто ўжо карыстаўся паслугамі сэкс-работніц, перадаюць кантакты таварышам.

Другі варыянт — шматлікія чаты і групы з прапановамі. Большасць іх у Telegram, але можна знайсці і «УКантакце», і нават у «Аднакласніках». У Telegram можна знайсці альбо чаты знаёмстваў, у якіх размяшчаюцца аб’явы, альбо спецыялізаваныя каналы, дзе публікуюцца анкеты дзяўчат з фатаграфіямі, параметрамі і расцэнкамі. Часам дзяўчаты проста пішуць у чаце: «Свабодная, прыму, без перадаплаты», — і становіцца зразумела, пра што ідзе гаворка.

Скрын відэа: truecrime-verstka / YouTube

Сувязь з кліентамі адбываецца альбо напрамую, альбо праз пасярэднікаў. У кожнай дзяўчыны ёсць свая схема працы: некаторыя супрацоўнічаюць з «менеджарамі», якія бяруць працэнт за арганізацыю сустрэч, іншыя дамаўляюцца напрамую. Для сустрэч часцей за ўсё арандуюць кватэры альбо выязджаюць да кліента.

Сэкс-паслугі на вайне забаронены, але вядомыя выпадкі, калі салдаты дамаўляліся з камандзірамі і плацілі ім, каб тыя закрывалі вочы. Іншы варыянт — выкарыстоўваць час звальнення ў горадзе.

Папулярнасцю карыстаюцца саўны, дзе можна не толькі памыцца, але і правесці час з дзяўчынай. Галоўнае — каб не злавіла вайсковая паліцыя. У выпадку затрымання пакаранне можа быць жорсткім: ад «ямы» (утрыманне ў земляной яме) да адпраўкі на смяротны штурм. У такіх атаках выжываюць двое з дзесяці.

Фінансавы аспект і небяспека

Паводле ацэнак саміх сэкс-работніц, да восені 2024 года на акупаваныя тэрыторыі прыехала не менш за 300 жанчын, якія займаюцца сэксам за грошы.

Спачатку ехаць баяліся, але пасля бачылі, як шмат можна зарабіць.

Прыкладна 100 жанчын працуюць у стацыянарных бардэлях, астатнія называюць сябе індывідуалкамі.

«Адна гадзіна — 15-20 тысяч рублёў (527-700 беларускіх рублёў. — НН). У цывільных на гэтых тэрыторыях такіх грошай проста няма, таму 99% кліентаў — гэта вайскоўцы. Цэлая ноч каштуе ад 70 тысяч рублёў (2450 беларускіх. — НН)», — расказвае Мар'яна.

Расцэнкі прастытутак на акупаваных тэрыторыях у расійскіх рублях. Скрын відэа: truecrime-verstka / YouTube

Першы год вайны прайс быў яшчэ вышэйшы з-за вялікага попыту. Па словах суразмоўніц, іх заробак мог даходзіць да паўтара мільёна расійскіх рублёў у тыдзень (каля 16 тысяч даляраў).

Але цяпер, на трэці год вайны, кошт паслуг знізіўся і набліжаецца да маскоўскіх.

Самі дзяўчаты адзначаюць, што едуць працаваць на акупаваныя тэрыторыі, бо вайскоўцы гатовы плаціць вялікія грошы, робяць падарункі.

Па словах дзяўчат, самая папулярная паслуга — мінет без гумкі. Вельмі запатрабаваны выезд у саўну, бо вайскоўцам прасцей адпрасіцца на мыццё ў лазню, чым выпрошваць у камандзіра выходны.

Дзяўчаты адзначаюць, што запыты кліентаў становяцца ўсё больш разнастайнымі.

«Літаральна ўчора ў мяне было трое хлопцаў, якіх я адстрапоніла. Усё часцей просяць дамінаванне, гульні са страпонам, калі я ў актыўнай ролі», — распавядае адна з дзяўчат.

Але сэкс — гэта далёка не самае галоўнае, што трэба кліентам. Па словах дзяўчат, часта замест фізічнай блізкасці вайскоўцы шукаюць простай размовы. Ёсць нават асобная паслуга — абмен галасавымі паведамленнямі — 5000 расійскіх рублёў (каля $50). Але каб пагаварыць ужывую, давядзецца плаціць як за сэкс.

«Яны кажуць: я плачу грошы, каб пагаварыць чатыры гадзіны, мне няма з кім больш размаўляць, у мяне ў акопах толькі трупы і камандзіры», — дзеліцца адна з жанчын.

Праца, непасрэдна звязаная з сэксам, займае па словах дзяўчат, працэнтаў 40 аплачанага часу.

У сэкс-работніц ёсць правіла не размаўляць з вайскоўцамі пра палітыку, трымаць нейтралітэт. Невядома, які бок займае іх суразмоўца і якое выказванне можа стаць трыгерам. Агрэсія і гвалт ад вайскоўцаў — частая гісторыя. Многія пакутуюць ад кантузій, нервовых разладаў, ужываюць алкаголь і наркотыкі.

Па словах дзяўчат, іх не раз збівалі, гвалтавалі. У найбольшай небяспецы тыя, хто працуе ў адзіночку. Тыя, у каго ёсць «дах» ці сутэнёр, могуць разлічваць на абарону.

«Едзь адсюль!»

Па словах сэкс-работніцы Мар'яны, яна збірае на кватэру ў Краснадары і падумвае аб куплі апартамента ў Данецку. Яе даход складае ад паўмільёна расійскіх рублёў у месяц ($5,4 тыс.). Нават нягледзячы на ​​тое, што кліентаў стала менш, бо многія з'ехалі ў Курскую вобласць, дзе актыўна ідуць баі. З некаторымі з вайскоўцаў Мар'яна ўсё яшчэ падтрымлівае зносіны.

Часам вайскоўцы спрабуюць выцягнуць дзяўчат з гэтага бізнэсу. «Пераводзяць па 300, 500, 700 тысяч рублёў са словамі: «Едзь! Не займайся гэтым брудам!» Але ні адна не з'ехала. Грошы ўзяла», — дзяліцца адна з гераінь.

Каментары19

  • Just business
    14.02.2025
    Остался только один вопрос:
    Почему минет без презерватива стоит в 2 раза дешевле, чем куни?
  • Максим Дизайнер
    14.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Імя
    14.02.2025
    Just business , баланс спроса и предложения)))

Цяпер чытаюць

Палітвязень Ермашук назваў імёны зняволеных, якія стучалі адміністрацыі калоніі і псавалі яму жыццё8

Палітвязень Ермашук назваў імёны зняволеных, якія стучалі адміністрацыі калоніі і псавалі яму жыццё

Усе навіны →
Усе навіны

У Жужы з'явіўся новы дом — новае ВІДЭА5

Мінчук ператварыў аднапакаёвую кватэру ў хатні кінатэатр. А зараз збіраецца яе прадаць1

Расійскі тыктокер Азамат Айталіеў прыехаў у Гомель, каб здзекавацца з бяздомнай жанчыны28

Двух беларусаў і літоўца затрымалі ў Італіі са скрадзеным Ferrari2

Радаслаў Сікорскі прывёз на з'езд кансерватараў у ЗША збіты ўкраінцамі расійскі шахед4

Маладому чыгуначніку з Брэста пагражае да дванаццаці гадоў за палітыку1

Трамп заявіў, што Украіна і ЗША не павінны былі дазволіць Расіі пачаць вайну8

Спыталі папулярныя мадэлі ШІ пра беларускую нацыянальную ідэю. Вось што адказалі амерыканскія, а што кітайская20

У Дзень роднай мовы папулярная пісьменніца сабрала свае ўлюбёныя прымаўкі, і тут паляцела12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень Ермашук назваў імёны зняволеных, якія стучалі адміністрацыі калоніі і псавалі яму жыццё8

Палітвязень Ермашук назваў імёны зняволеных, якія стучалі адміністрацыі калоніі і псавалі яму жыццё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць