Суд Глыбоцкага раёна цягам двух тыдняў разгледзіць крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) у адносінах да чатырох чалавек.

Раней па «народным» крымінальным артыкуле ў Глыбокім нікога не судзілі.
Сёння, 28 студзеня, за ўдзел у акцыях пратэсту судзяць братоў Івана і Дзмітрыя Піскуновічаў. 4 лютага пад крымінальны суд патрапіць Раман Васілевіч. А 7 лютага пачнуць судзіць прадпрымальніка Ігара Шкетава, якога сілавікі называюць адміністратарам Instagram-акаўнта «Падслухана Глыбокае».
Усе справы паводле арт. 342 КК разглядае суддзя Андрэй Тарасевіч.
Нагадаем, у верасні і кастрычніку 2024 года сілавікі зладзілі рэйд на жыхароў Глыбокага за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Паведамлялася пра затрыманне мінімум 12 чалавек. Некаторым інкрымінавалі арт. 342 КК.
Каментары
Пры жаданні можна усіх саджаць толькі есці ім будзе некага. Прыйдзецца адзін аднаго штрафаваць