У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 10 студзеня адбыўся разгляд ужо трэцяй крымінальнай справы супраць палітвязня Сяргея Франчука. Гэтым разам яго абвінавацілі ў «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК), піша «Вясна».

Суддзя Андрэй Літвін прызначыў Франчуку яшчэ шэсць месяцаў зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі, а таксама штраф памерам 50 базавых велічыняў (2 000 рублёў).
Сяргей Франчук — стрыечны брат прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы, былога намесніка камандзіра Палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука.
Сяргея затрымалі 9 жніўня 2022 года. Летась яго двойчы запар асудзілі агулам да трох з паловай гадоў калоніі. Агульны тэрмін зняволення палітвязня цяпер складае чатыры гады.
Каментары