Здароўе1414

Навукоўцы зразумелі прычыну ўсплёску анкалогіі ў маладых 

Даследчыкі сканцэнтраваліся на пошуку таго, што масава ўвайшло ў рацыён людзей ад 1960-х гадоў ці змяніла чалавечыя звычкі прыкладна пасля таго ж часу.

digestive system сістэма стрававання система пищеварения
Хірургічная аперацыя. Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Апошнія гады ва ўсім свеце назірацца рост захворвання ракам страўнікава-кішачнага тракта ў людзей, маладзейшых за 50 гадоў. Паводле даследавання 2022 года, рак тоўстай кішкі цяпер дыягнастуецца сярод маладых людзей амаль у два разы часцей, чым у 1990-х гадах. А ў Беларусі рак тоўстай кішкі выйшаў на першае месца сярод анкалагічных захворванняў.

Як піша The Wall Street Journal, прычыны такога становішча неабходна шукаць у навакольным асяроддзі і ладзе жыцця.

Каманда вучоных з анкалагічнага цэнтра Масачусетскай бальніцы агульнага профілю ў Бостане выявіла сувязь паміж рызыкай ранняга развіцця раку тоўстай кішкі і атлусценнем, спажываннем вялікай колькасці газіровак, а таксама недахопам фізічнай актыўнасці.

Аднак гэтыя даследаванні не даказваюць прамой прычыннай сувязі. У далейшым вучоныя плануюць сканцэнтравацца на атлусценні і алкаголі.

Так, ранейшыя даследаванні паказалі, што ўжыванне алкаголю побач з дыетамі з высокім утрыманнем тлушчу і залішніх цукраў звязана з рызыкай ранняга развіцця раку тоўстай кішкі. Таксама вучоныя выявілі, што ў групе рызыкі знаходзяцца людзі, якія спажываюць больш ультраапрацаваных прадуктаў.

Каманда даследчыкаў з анкалагічнага цэнтра Універсітэта Цынцынаці выявіла, што рацыён, які ўключае вялікую колькасць прадуктаў, багатых на серу, напрыклад, спіртныя напоі і апрацаванае мяса, пры недахопе садавіны і гародніны, звязаны з павышанай рызыкай раку кішачніка. Бактэрыі ў кішачніку перапрацоўваюць серу ў серавадарод, які можа выклікаць запаленне кішачніка і спрыяць развіццю ракавых захворванняў.

Аднак, як заўважаюць спецыялісты, некаторыя пацыенты, якія вядуць здаровы лад жыцця, усё роўна сутыкаюцца з ракам кішачніка на позняй стадыі ў 33 гады, што паказвае на існаванне недаследаваных фактараў рызыкі.

Сярод магчымых прычын вучоныя дапускаюць і доўгатэрміновае ўжыванне антыбіётыкаў, хоць прамых доказаў пакуль няма.

Таксама даследаванні на мышах прадэманстравалі, што парушэнне цыркаднага рытму змяняе мікрабіём кішачніка. Некаторыя са змен звязаныя з зніжэннем узроўню ахоўнай слізі, што павышае ўразлівасць да шкодных бактэрый.

Вучоныя таксама мяркуюць, што пастаяннае ўздзеянне святла ад тэлефонаў, ноўтбукаў і іншых прылад можа парушаць унутраныя рытмы, што негатыўна ўплывае на імунітэт, метабалізм і мікрабіём, спрыяючы развіццю раку.

Іншыя даследчыкі звяртаюць увагу на ўплыў на здароўе так званых «вечных хімікатаў», якія цяжка раскладаюцца ў навакольным асяроддзі. Сярод іх — рэчыва PFOS, якое выкарыстоўваецца для вырабу матэрыялаў, устойлівых да плям і тлушчу. Рознымі шляхамі яно трапляе ў пітную ваду.

Эксперыменты на мышах паказалі, што пітная вада, у якой прысутнічае PFOS, выклікае змены ў тканках кішэчніка, якія могуць павялічваць рызыку развіцця раку.

Такім чынам, таямніца таго, што выклікае рак у маладых людзей, хаваецца ў кішачніку, але канкрэтны адказ пакуль не знойдзены. Дапускаюць, што прычына можа быць і ў рэзкім павелічэнні колькасці мікрапластыку ў прыродзе, асабліва ў пітной вадзе.

Як заўважаюць вучоныя, адзінага ратунку, свайго роду «цудоўнай таблеткі», можа і не існаваць, але разуменне таго, як лад жыцця, харчаванне і змены ў мікрабіёме ўплываюць на развіццё раку, дае надзею на новыя спосабы прафілактыкі і лячэння.

Каментары14

  • ...
    04.01.2025
    Жвір , зараз ёсць дастаткова экалагіяныя вадародныя ракетныя рухавікі, але вось што рабіць з мікрапластыкам?
  • .
    04.01.2025
    Загаловак: Навукоўцы зразумелі прычыну.
    Тэкст: [Спіс з 8 версій] Канкрэтны адказ пакуль не знойдзены.
  • Алена
    04.01.2025
    Біл Гейтс хай ім падкажа, якая прычына. Чалавек лічыць што трэба пакінкуць залаты мільярд, а ў той жа час бясплатна пастаўляў усім нядаўна вядомы прэпарат.

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

«Чатыры месяцы не магла заплюшчыць вока». Рыта Дакота паказала жудасны пабочны эфект касметычнай аперацыі11

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць