Здароўе

Фізічныя практыкаванні ў маладосці могуць знізіць рызыку раку на 40% — навукоўцы

Новае даследаванне паказала, што змены ў ладзе жыцця маладых людзей могуць дапамагчы перадухіліць выпадкі раку лёгкіх, печані, страўніка і нырак.

Фізічная актыўнасць Physical activity Физическая активность
Лепшая фізічная форма зніжае рызыку захворвання 9 з 18 відаў раку. Фота: Акадэмія міліцыі (Мінск)

Даследчая група з Гётэборгскага ўніверсітэта прааналізавала вайсковыя і медыцынскія карты больш за мільён шведскіх прызыўнікоў. 

Высновы даследавання былі апублікаваныя ў Брытанскім часопісе спартыўнай медыцыны.

Аналіз паказаў, што ў тых, у каго была лепшая кардыярэспіраторная вынослівасць у познім падлеткавым узросце і юнацтве, былі больш нізкія паказчыкі 9 з 18 відаў раку рознай лакалізацыі ў пажылым узросце.

Так, шанцы захварэць на рак галавы і шыі, стрававода, страўніка, падстраўнікавай залозы, печані, кішэчніка, нырак ці лёгкіх аказаліся ніжэйшыя ў людзей, якія былі ў лепшай фізічнай форме ў маладосці.

Кардыярэспіраторная вынослівасць (CRF) паказвае, наколькі добра сэрца, лёгкія і звязаныя з імі сістэмы працуюць, каб дастаўляць кісларод да цягліц у перыяды ўстойлівай актыўнасці. Прызыўнікі ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў праходзілі тэсты CRF на велатрэнажорах у перыяд з 1968 па 2005 год.

Даследчыкі выкарыстоўвалі звязаныя даныя шведскага рэестра здароўя, каб высветліць, у каго з іх быў дыягнаставаны рак на працягу сярэдняга перыяду назірання ў 33 гады. Адпаведна ім, у больш чым 84 тысяч чалавек развіўся рак як мінімум у адной лакалізацыі.

Ніжэйшыя рызыкі, якія выявілі навукоўцы, вар'іраваліся ў залежнасці ад раку. Так, зніжэнне верагоднасці захварэць на рак падстраўнікавай залозы складала 12% сярод людзей з высокім узроўнем фізічнай падрыхтоўкі ў параўнанні з людзьмі з нізкім узроўнем. Зніжэнне рызыкі захварэць на рак лёгкіх для такіх людзей склала 42%. Рызыка была ніжэйшай на 18% для кішэчніка, на 19% для галавы і шыі, на 20% для нырак, на 21% для страўніка, на 39% для стрававода і на 40% для печані.

Аднак вучоныя таксама выявілі, што больш высокая фізічная форма звязана з больш высокай рызыкай раку прастаты і скуры. Даследчыкі мяркуюць, што гэтыя тэндэнцыі могуць быць выкліканы больш частым абследаваннем на рак прастаты і вялікім уздзеяннем сонечнага святла.

Навукоўцы таксама папярэдзілі, што ў іх не было доступу да поўных даных аб такіх фактарах, як дыета, ужыванне алкаголю і курэнне, і таму яны не могуць поўнасцю іх улічыць.

«Гэтыя вынікі могуць быць выкарыстаныя пры распрацоўцы палітыкі ў галіне грамадскай аховы здароўя, што яшчэ больш узмоцніць стымул для прасоўвання мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне кардыярэспіраторнай вынослівасці ў моладзі», — адзначаецца ў артыкуле.

Дадамо, што, адпаведна рэкамендацыям Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, для падтрымання здароўя неабходна прынамсі ад 150 да 300 хвілін умеранай аэробнай актыўнасці ў тыдзень (ці 75-150 хвілін эквівалентнай высокай фізічнай нагрузкі) для ўсіх дарослых, і ў сярэднім 60 хвілін умеранай аэробнай фізічнай актыўнасці ў дзень для дзяцей і падлеткаў.

Фізічная актыўнасць можа ажыццяўляцца пры выкананні працы, занятку спортам, знаходжанні на адпачынку ці пры перасоўванні (хадзьба, язда на ровары, скейтах, самакаце), а таксама пры выкананні штодзённых абавязкаў і працы па доме.

СААЗ адзначае, што глабальныя ацэнкі сведчаць аб тым, што 27,5% дарослых і 81% падлеткаў не выконваюць гэтых рэкамендацый.

Чытайце яшчэ:

Вось што трэба ведаць пра фізічную актыўнасць, калі ваша мэта — пахудзець

Панізіць артэрыяльны ціск дапамогуць простыя практыкаванні

Навукоўцы: замест рэальных трэніровак для росту мускулаў дастаткова простай візуалізацыі. Наш мозг усё зробіць без нас

Каментары

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц14

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

Шарэнда-Панасюк: Я разумела, што можа быць сітуацыя, калі нават дзецьмі давядзецца ахвяраваць3

Польскі Сейм ухваліў больш строгія міграцыйныя правілы на мяжы. Ці трэба хвалявацца беларусам?

Егеры паказалі, якія хаткі будуюць зімой для качак ФОТЫ

Гэтую новую беларускую кнігу не назавеш нармальнай7

Польшча ўпершыню рэзка адрэагавала на інфармацыю з ЗША. Гаворка пра «Старлінкі» для Украіны9

Зяленскі пакуль не гатовы падпісаць пагадненне з ЗША аб карысных выкапнях3

Чысткі ў арміі ЗША: Трамп звольніў кіраўніка Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў7

«Чатыры месяцы не магла заплюшчыць вока». Рыта Дакота паказала жудасны пабочны эфект касметычнай аперацыі11

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц14

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць