Прагноз надвор'я на 3—5 студзеня.

3 студзеня надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць прахалодная няўстойлівая паветраная маса. Месцамі па краіне мокры снег і снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу 0..-6°С, максімальная днём -3..+2°С.
4 студзеня на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца кароткачасовы снег. Месцамі завіруха, на дарогах галалёдзіца. Ноччу -2..-7°С, максімальная днём 0..-4°С.
5 студзеня ўмовы надвор'я будуць фармаваць малаактыўныя франтальныя раздзелы і паветраныя масы арктычнага паходжання. Ноччу -2..-9°С, максімальная днём 0..-5°С.
Каментары