У Беларусі і полюс холаду змясціўся, і тэмпературны антырэкорд не быў перабіты
Найхаладней сёння было раніцай у Бярэзінскім запаведніку — -20.3°С.

У самой сталіцы, на метэастанцыі ва Уруччы зафіксавалі -17.4°С.
Такім чынам у Беларусі змясціўся ўмоўны полюс холаду. Некалькі дзён самыя халодныя тэмпературы фіксаваліся на метэастанцыі «Палеская» ў Брэсцкай вобласці. У ноч на мінулы панядзелак там быў зафіксаваны тэмпературны рэкорд зімы — мінус 22°С. Сёння ж там было мінус 15,9°С.
Зараз надвор'е ў Беларусі фармуе антыцыклон В, які павольна дрэйфуе на поўдзень у кірунку Румыніі. Бліжэйшыя тры дні будзе сухое і сонечнае надвор'е. У Мінску ўначы будзе да мінус 10°С, удзень — 0°С.. -2°С.
Каментары