Лідчанін уладкаваўся на працу начальнікам па падробленым дыпломе. І пачаў браць хабар
Пратрымаўся на пасадзе тры гады.

Жыхар Ліды ўладкаваўся начальнікам аддзела на адно з мясцовых прадпрыемстваў па падробленым дыпломе бакалаўра. Так ён прапрацаваў тры гады, але неўзабаве 35-гадовым мужчынам зацікавіўся АБЭЗ.
Як аказалася, лідчанін на працягу пяці месяцаў браў хабары. Ён заплюшчваў вочы на прагулы свайго падначаленага, за што атрымліваў пэўную суму.
Усяго мужчына паспеў атрымаць у якасці хабараў 1800 рублёў. Цяпер лідчаніну пагражаюць два крымінальныя артыкулы: за падробку дакументаў і хабар.
Каментары