Грамадства1414

Куды сышоў былы кіраўнік ПВТ Янчэўскі?

Усевалад Янчэўскі з адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій сышоў каля двух месяцаў таму, кажуць «Нашай Ніве» знаёмыя з сітуацыяй.

Усевалад Янчэўскі. Фота: БелТА

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», ён цяпер узначальвае юрыдычную асобу ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, якую адкрывалі як фінансавую пракладку для ПВТ. Праз яе збіраліся пераводзіць грошы тых беларускіх ІТ-кампаній і замежных замоўцаў, якія не могуць працаваць наўпрост з Беларуссю пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. 

Наколькі вядома, Янчэўскі з пасады кіраўніка ПВТ папрасіўся сам — пад выглядам таго, што больш неабходны на месцы ў ААЭ, каб весці справы новай юрасобы.

«Наша Ніва» раней пісала, што ідэя адкрыцця кампаніі ў ААЭ належыць кіраўніцтву Парка высокіх тэхналогій. 

З аднаго боку, патрэба вынікае з сітуацыі на рынках: праз ускладненні фінансавых адносін паміж беларускімі банкамі і банкамі развітых краін узнікаюць цяжкасці ў аплаце паслуг тых беларускіх кампаній, якія з уласных прычын застаюцца ў Беларусі, працуючы пры гэтым на заходнія рынкі. 

Стварыўшы юрыдычную асобу ў Эміратах, кіраўніцтва ПВТ спадзяецца такім чынам вырашыць праблему падобных кампаній. Плануецца, што заходні замоўца будзе плаціць не ў такую таксічную юрысдыкцыю, якой цяпер лічыцца беларуская, а на рахункі пракладкі ПВТ у ААЭ. А ўжо потым гэтыя грошы будуць трапляць у Беларусь. Імаверна, у валюце, адрознай ад валюты прыходу. Напрыклад, канвертаваныя ў юані. 

ПВТ будзе мець з гэтага свой працэнт за абслугоўванне. 

Янчэўскі ўзначальваў ПВТ з 2017 года. Датуль ён быў памочнікам Лукашэнкі і ідэолагам.

Новым кіраўніком ПВТ стаў выхадзец з КДБ Аляксандр Базанаў.

Каментары14

  • Микулайка
    09.08.2023
    mikola, специалист у нас один, и это - ты
  • Коллега
    09.08.2023
    Ты смотри, как этот экстремист из "Прямого действия" вовремя свалил из зоны потенциального ядерного поражения. Тот еще щур.
  • даведка
    09.08.2023
    Всеволод Янчевский решил посвятить себя поиску и разработке инновационных методов использования прокладок.

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць