Здароўе

Недахоп вітаміну B12 — скрытая прычына шмат якіх хвароб

Вітамін B12, таксама вядомы як кабаламін, — гэта арганічнае рэчыва, якое рэгулюе вытворчасць эрытрацытаў у арганізме. Ён з’яўляецца выключна важным кампанентам бялкоў, рэгулюе метабалізм вугляводаў і тлушчоў, уплывае на вытворчасць амінакіслот і нуклеінавых кіслот у клетках, асабліва ў касцявым мозгу.

Фота pixabay.com

Гэты вітамін мае вялікае значэнне для функцыянавання цела, у асноўным для нервовай і крывяноснай сістэмы. Але чалавечы арганізм не можа яго сінтэзаваць, таму нам застаецца толькі атрымліваць кабаламін праз ежу. У асноўным яго можна знайсці ў прадуктах жывёльнага паходжання — часцей за ўсё ў пячонцы і нырках, але таксама ў мясных і малочных прадуктах, сырах і яйках, тлумачыць onet.pl.

Але часам нават дасканалая дыета не можа абараніць ад дэфіцыту вітаміну B12. Пажылыя людзі схільныя да гэтага дэфіцыту праз рэгулярны прыём розных лекаў, што пагаршаюць засваенне кабаламіну. Людзі, што па розных прычынах адмаўляюцца ад мяса, таксама могуць не атрымліваць дастатковай колькасці кабаламіну.

Лёгкія формы дэфіцыту вітаміну B12 могуць не мець сімптомаў. Але, калі сітуацыя пагоршыцца, чалавек можа адчуваць слабасць, пагаршэнне зроку, у яго могуць з’явіцца псіхічныя праявы дэфіцыту накшталт раздражняльнасці або дэпрэсіўнасці. Скура такога пацыента бледная, яму цяжка дыхаць, піша webmd.com.

Адно з небяспечных наступстваў моцнага недахопу кабаламіну — дэгенератыўныя працэсы ў спінным і галаўным мозгу. Таксама пагаршаецца стан перыферычных нерваў, у тым ліку зрокавага. Можа ўзнікаць дэменцыя рознай ступені цяжкасці або псіхічныя хваробы.

Любое пашкоджанне нерваў, атрыманае ў рэзультаце дэфіцыту кабаламіну, можа захавацца на доўгі час, таму лепей не адкладаць лячэнне. Звычайна дапамагае прыём вітаміну B12 у розных формах і, калі гэта магчыма, увядзенне ў дыету прадуктаў, багатых на кабаламін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць