Пра затрыманне беларуса, які вёз вялікую партыю гашышу, паведаміла Федэральная мытная служба Расіі. Паводле ацэнак спецыялістаў, на чорным рынку кошт партыі вагой у 140 кг складае больш за 350 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 3,805 мільёна еўра).

«Тавар перамяшчаўся ў пустой фуры, якая прыбыла з Рэспублікі Беларусь пад кіраваннем 43-гадовага мужчыны, у якога не было дакументаў на транспартны сродак, — сказана ў паведамленні. — Пры надглядзе мытнікі знайшлі схованку пад спальным месцам у кабіне кіроўцы. У ёй знаходзілася 150 палімерных брыкетаў з рэчывам цёмна-карычневага колеру і спецыфічным пахам. Экспертыза вызначыла, што гэта наркатычнае рэчыва гашыш».
Па гэтым факце заведзеная крымінальная справа па ч. 4 арт. 229.1 КК РФ (кантрабанда наркатычных сродкаў у асабліва буйным памеры), якое прадугледжвае пакаранне аж да пажыццёвага пазбаўлення волі.
Каментары