Дзяржсакратар ЗША заявіў, што Трамп «вельмі засмучаны праз Зяленскага»
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа пракаментаваў крытыку прэзідэнта ЗША на адрас украінскага лідара Уладзіміра Зяленскага, назваўшы яго негатыўнае стаўленне «справядлівым».

У інтэрв'ю журналістцы Кэтрын Херыдж Рубіа заявіў, што «Трамп вельмі засмучаны праз прэзідэнта Зяленскага, і гэта ў нейкай меры справядліва».
«Мы турбуемся пра Украіну, бо гэта мае наступствы для нашых саюзнікаў і, урэшце, для ўсяго свету. Тут павінен быць нейкі ўзровень падзякі», — заявіў ён.
Рубіа таксама заявіў, што сам ён «быў засмучаны», калі Зяленскі заявіў, што адхіліў пагадненне з ЗША па каштоўных металах, бо «ўсё было не так».
Разам з тым сёння паведамлялася, што Кіеву перададзены новы праект пагаднення па металах.
Таксама дзяржсакратар ЗША заявіў, што Вашынгтону неабходна падтрымліваць канал камунікацыі з Масквой, паколькі Расія застаецца глабальнай дзяржавай.
«Урэшце, падабаецца нам гэта ці не, але Расія — гэта дзяржава, глабальная дзяржава. Яны маюць уплыў у Сірыі, яны ўцягнутыя ў Блізкі Усход, нават у Заходнім паўшар'і, вядома ж, у Еўропе. Нам неабходна мець нейкую камунікацыю з імі», — сказаў ён.
Макрон: Зяленскі быў дэмакратычна абраны, у адрозненне ад Пуціна, які забівае сваіх апанентаў і маніпулюе выбарамі
Фінскі дэпутат: Трамп даў Еўропе тры тыдні на згоду з капітуляцыяй Украіны. Інакш пагражае вывадам войскаў
«Хлуслівая істота». У адказ на словы Трампа ўкраінскае грамадства згуртавалася вакол Зяленскага
«Зяленскі спаў»: Трамп заяўляе, што ў Кіеве груба абышліся з яго міністрам фінансаў, які прывёз праект пагаднення пра нетры
Трамп назваў Зяленскага «дыктатарам без выбараў» і «сярэднім па паспяховасці комікам»
Каментары