Грамадства77

Стала вядома, куды ўладкаваўся на працу Уладзімір Чудзянцоў

Пасля выхаду з калоніі былы журналіст планаваў ладзіць разборкі са Сцяпанам Пуцілам і яго праектам Nexta, але ў выніку знайшоў сціплую працу і ніяк не нагадвае грамадскасці пра сябе.

Уладзімір Чудзянцоў. Фота Рамана Пратасеівча

Былы журналіст Уладзімір Чудзянцоў правёў за кратамі каля пяці гадоў. Яго арыштавалі яшчэ ў 2019-м, калі мужчына ехаў цягніком у Польшчу. Тады Чудзянцова абвінавацілі ў захоўванні наркотыкаў, спробе перавозу іх праз мяжу, а таксама ў распаўсюдзе порна заведама непаўналетняму. Некаторыя лічылі яго затрыманне палітычна матываваным. Чудзянцову далі 5,5 года калоніі і адправілі адбываць пакаранне ў магілёўскую калонію.

Чудзянцоў — чалавек пакручастага лёсу. У 1990-я ён быў лукашэнкаўскім прапагандыстам (тады ён насіў прозвішча Зуеў) і прызнаваўся, што атрымлівае матэрыялы для публікацыі ад КДБ.

У 2000-я прапаў з журналістыкі — тады ён уладкаваўся качагарам у кацельню ў адну са школ-інтэрнатаў для дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Следчы камітэт праводзіў праверку па гэтым факце, а таксама высвятляў, навошта Чудзянцоў шукаў непаўналетніх на сайтах знаёмстваў.

У пачатку 2010-х Чудзянцоў вярнуўся ў журналістыку пад сваім новым прозвішчам, стаў рэпарцёрам Tut.by. Заяўляў, што палітвязні самі вінаватыя ў сваім зняволенні. Пасля скандалу быў звольнены.

Стварыў сайт клікбэйтных навінаў, тады ж заняў рэзкую антырасійскую пазіцыю. Пасля спрычыніўся да стварэння праекта Nexta, які здабыў папулярнасць перадусім за кошт зліваў з міліцэйскай сістэмы.

Ананімныя каляміліцэйскія тэлеграм-каналы заяўлялі ў 2020-м, што Чудзянцоў працаваў пад прыкрыццём КДБ, таму, маўляў, міліцыя не магла прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасці па справах, звязаных з сэксуальнай недатыкальнасцю непаўналетніх.

Урэшце Чудзянцоў усё ж апынуўся за кратамі. Некалькі палітвязняў, якія былі яго суседзямі, расказвалі, што ён актыўна супрацоўнічаў з адміністрацыяй і быў у адносна прывілеяваным становішчы.

«Адміністрацыя яго любіла, гэта першы чалавек з экстрэмісцкім прафілактычным улікам, які зняў статус злоснага парушальніка, усё ў яго там файна», — казаў палітвязень Віктар Панцялееў. Тым не менш Чудзянцоў адбыў прызначанае пакаранне цалкам.

У зняволенні Чудзянцоў абяцаў «вырашыць пытанне з Nexta». Што пад гэтым мелася на ўвазе, невядома.

На свабодзе Уладзімір Чудзянцоў апынуўся ў кастрычніку 2024 года. Тады ж Раман Пратасевіч, які раней быў адным з рэдактараў Nexta, паабяцаў апублікаваць вялікае інтэрв’ю з «рэальным стваральнікам праекта Nexta». Намёк на Чудзянцова быў відавочны. Тым больш менавіта Пратасевіч, якому Чудзянцоў дапамагаў рабіць першыя крокі ў журналістыцы і нават клікаў жыць да сябе, падзяліўся свежым фота былога журналіста пасля яго вызвалення.

Але ж у выніку ніякай сенсацыі не атрымалася. Ці то Пратасевіч забыўся апублікаваць зняты матэрыял, ці то вельмі быў заняты на асноўнай працы зваршчыкам.

Чудзянцоў таксама заняўся простай працай. Як стала вядома «НН», ён уладкаваўся гардэробшчыкам у 20-ю гарадскую паліклініку Мінска.

Каментары7

  • Зайздрасць
    19.02.2025
    Як непрыгожа калегам закідваць няісныя рэчы!
    НЕХТА здабылі папулярнасць, таму што першымі пачалі называць рэчы сваімі імёнамі! Пакуль "незалежныя СМІ" віравалі ў фармулёўках і не заўважалі дыктатуру на радзіме.
  • З такім шчасцем і на свабодзе
    19.02.2025
    Цяпер просты зваршчык і просты гардэробшчык могуць хадзіць у простую камунальную саўну.
  • Барадзед
    19.02.2025
    Почему он не уехал в Польшу?

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц11

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

«Чатыры месяцы не магла заплюшчыць вока». Рыта Дакота паказала жудасны пабочны эфект касметычнай аперацыі11

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц11

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць