Кіраўнік офіса Зяленскага абвінаваціў Беларусь у пастаўках кампанентаў для расійскіх ракет
Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак абвінаваціў Беларусь у пастаўцы камплектуючых для расійскіх ракет X-69.

Ракета X-69. Фота: Wikimedia Commons
«Расіяне выкарыстоўваюць у вырабе ракет X-69 кампаненты, якія зробленыя ў Беларусі», — напісаў палітык у сваім тэлеграм-канале.
Андрэй Ярмак не ўдакладніў, пра якія менавіта кампаненты ідзе гаворка і якія менавіта беларускія прадпрыемствы іх робяць. Сама ракета X-69 класа «зямля-паветра» была ўпершыню прадстаўленая ў 2022 годзе.
Раней паведамлялася, што Беларусь пастаўляе ў Расію элементы заходняй вытворчасці для знішчальнікаў, ракет і беспілотнікаў. Беларускія кампаніі з верасня 2022 да чэрвеня 2024 года прадалі расійскім прадпрыемствам мікрасхемаў больш чым на 125 млн даляраў.
Беларускія кампаніі пастаўляюць у Расію заходнія мікрасхемы ў абыход санкцый — новае расследаванне
Як «Інтэграл» абыходзіць санкцыі і дапамагае Расіі ў вайне
Кітай не шкадуе ніякіх грошай, каб перакупіць тэхналагічныя таленты
Індыя стала другім па велічыні пасля Кітая пастаўшчыком крытычна важных тэхналогій у Расію
Каментары
Заўхоз офіса дасведчаны ва ўсім
Лепш гур Украіны занялся бы вырабнікамі мінаметных снарядаў в Украіне якія " ні лецят". Адсутнасцю абароных спаруд..
Чаму " старлінк" Ілона ні блакуе і як ен трапіл ....
Шмат чаму і да сбУ...