Меркаванні2323

Чаго чакаць беларусам ад новага сусветнага парадку? Разважанні пра новую рэальнасць

Пасля заяваў віцэ-прэзідэнта ЗША Джэя Вэнса на Мюнхенскай канферэнцыі і перамоваў Расіі з ЗША некаторыя кажуць пра пачатак новага сусветнага парадку ў міжнароднай палітыцы, а то і пра перадзел свету. Чаго ад яго чакаць беларусам? Разважае Андрусь Храпавіцкі.

Перамовы паміж ЗША і Расіяй у Эр-Рыядзе (Саудаўская Аравія), 18 лютага 2025 года. Evelyn Hockstein / Pool Photo via AP

Андрусь Храпавіцкі — беларускі праграміст у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку. Родам з Глыбокага, выпускнік Полацкага ўніверсітэта, грамадскі актывіст.

Настрой многіх еўрапейцаў пасля Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ўпаў. Я бачу, што некаторыя з маіх сяброў пішуць, што нам варта рыхтавацца да яшчэ адной вялікай вайны ў Еўропе.

Хоць мае погляды на Трампа і яго палітыку больш чым негатыўныя, і я лічу, што ён прычыніць шмат шкоды як унутры краіны, так і на міжнародным узроўні, я б сказаў, што зарана рабіць змрочныя высновы з прамовы Джэя Вэнса і ўпадаць у крайнасці, сцвярджаючы, што вялікая еўрапейская вайна — гэта непазбежнасць.

Ёсць шмат прычын, па якіх можна пазбегнуць больш маштабнага канфлікту ў Еўропе. Вось некаторыя з найбольш відавочных:

1. Незалежна на ўсе высілкі Маска па падтрымцы ўльтраправых у Еўропе, Еўрапейскі саюз, хутчэй за ўсё, выстаіць.

Магчыма, мы нават пабачым нейкія рэальныя дзеянні, а не проста заклікі да стварэння еўрапейскай арміі. Ультраправыя або ультралевыя еўраскептыкі не даб'юцца свайго. «Альтэрнатыва для Германіі», хутчэй за ўсё, прайграе.

Тыя вельмі правыя або вельмі левыя партыі, якія перамогуць, не атрымаюць абсалютнай большасці, неабходнай для правядзення кардынальных рэформаў, напрыклад, для выхаду іх краіны з Еўрапейскага саюза. Тыя, хто ў канчатковым выніку прыходзіць да ўлады, як правіла, дамагаюцца абмежаванага поспеху (калі наогул дамагаюцца) у сваіх палітычных прапановах. Памятайце, што еўрапейская палітыка моцна адрозніваецца ад амерыканскай. Вам трэба ствараць кааліцыі, весці перамовы. У Еўропе не ўсё так гладка, як у ЗША.

2. У ЗША таксама не ўсё будзе так гладка. Трамп спрабуе зламаць сістэму, але пакуль яму гэта ў асноўным не ўдаецца.

Суды адпрэчваюць некаторыя ініцыятывы Трампа. Што ж, я прызнаю, што Кангрэс апошні час дэманструе дзіўны ўзровень бяздзейнасці. Нягледзячы на гэта, Канстытуцыя надзяляе заканадаўчую ўладу значнымі паўнамоцтвамі па кантролі над выканаўчай уладай.

3. У нашы дні размовы мала што значаць. Гэта добра відаць па Трампе. Ён кажа многа чаго. Пасля ён здае назад.

Прамова Джэя Вэнса пра «ўнутранага ворага Еўропы» нічога не гаворыць пра гатоўнасць ЗША абараняць сваіх саюзнікаў па НАТА. Вэнс закрануў некаторыя праблемы ў Еўропе так, як яны бачыліся яму і цяперашняй адміністрацыі ЗША. Акей, праехалі.

4. Вялікі злы мядзведзь, ён жа Расія, моцна схуднеў за час сваёй агрэсіўнай вайны супраць Украіны. Загінула шмат вайскоўцаў, знішчана шмат тэхнікі, страчаная эканамічная моц (хай і не ў той ступені, на якую спадзяваўся Захад).

Але вядзенне вайны абыходзіцца надзвычай дорага. Дурасць — увязвацца ў чарговую вайну, калі аб'ектыўна ты нашмат слабейшы.

Вядома, вы можаце сказаць, што Расія не нападзе проста заўтра. Але хто сказаў, што іншы бок будзе бяздзейнічаць у чаканні ўварвання? Давайце паглядзім, як узмацняе сваё войска Польшча, як немцы размяшчаюць брыгаду ў Літве і гэтак далей. Яшчэ адзін важны аспект звязаны з часам — людзі паступова паміраюць. Палітычныя лідары паміраюць. Пуцін, Трамп, Сі Цзіньпін, Лукашэнка і г.д. Мы ўсе тут жывём часова. Час — гэта ўсё, што трэба для змены статус-кво.

5. У значна больш кароткія тэрміны я б паставіў на тое, што Пуцін і ягонае асяроддзе не схільныя да самагубства. Ён, напэўна, шмат думае пра сваю спадчыну.

Я думаю, гэта адна з самых тонкіх прычын, па якой ён наогул пачаў гэтую вайну. Але якой была б яго спадчына, калі б ён працягваў свае імперыялістычныя памкненні ўсё далей і далей? Ці можа ён быць упэўнены, што яму пашанцуе гэтак жа, як шанцавала дагэтуль?

Калі мы выкажам здагадку, што Пуцін, якім бы перакручаным ні быў яго разумовы працэс, дзеяч рацыянальны, мы можам выказаць здагадку, што, якім бы ні быў вынік мірнага пагаднення, ён скарыстаецца ім і падасць яго свайму насельніцтву як вялікую перамогу. І на гэтым, хутчэй за ўсё, усё скончыцца. Прынамсі, на нейкі час. А час зробіць усё астатняе. Калі вы разумееце, пра што я.

Андрэй Храпавіцкі. Фота: фэйсбук

6. Колькасць насельніцтва Расіі няўхільна скарачаецца.

У 2023 годзе ўзровень смяротнасці ў Расіі складаў 12 смерцяў на 1 тысячу чалавек, а ўзровень нараджальнасці — 8,7 чалавек на 1 тысячу. Рэальныя лічбы могуць быць яшчэ горшыя, улічваючы, наколькі ненадзейнымі могуць быць статыстычныя даныя па Расіі.

Дадайце да гэтага эміграцыю. Паводле некаторых ацэнак, больш за 900 000 чалавек пакінулі Расію пасля пачатку вайны. Дэмаграфічная сітуацыя выглядае не вельмі добра. Зусім не добра. Вам сапраўды патрэбныя людзі для вядзення войнаў. Гэта не так проста зрабіць з састарэлым насельніцтвам.

7. Свет становіцца ўсё менш рэлігійным. Людзі ўсё часцей становяцца агностыкамі адносна існавання Бога ці замагільнага жыцця.

Вы павінны верыць у сваю краіну, у свайго Бога і ў тое, што ваша справа правая, каб рызыкаваць тым часам, які вам адпушчаны на гэтай зямлі.

Сучаснага маладога чалавека цяжка прымусіць рызыкаваць сваім жыццём. Я прызнаю, што некаторыя маладыя людзі дурныя, яны ўсё роўна рызыкуюць, займаючыся экстрэмальнымі відамі спорту, небяспечнымі відамі дзейнасці дзеля класнай фатаграфіі ў інстаграме і г. д. Але чым менш упэўненыя людзі ў розных сацыяльных канструкцыях, тым больш у іх шанцаў пазбегнуць небяспечных канфліктаў і войнаў, якія для іх не маюць сэнсу.

Улічваючы ўсе гэтыя фактары, я б сказаў, што малаймаверна, што ў бліжэйшы час мы станем сведкамі больш маштабнай еўрапейскай вайны.

Так, рызыкі для такіх краін, як Літва, цяпер нашмат вышэйшыя. Таму ўмацаванне еўрапейскага адзінства важна як ніколі. Існуе пэўная імавернасць таго, што ЗША ніяк не дапамогуць, калі, скажам, Літва ці Латвія падвергнуцца нападу ў найбліжэйшай будучыні. Хоць імавернасць нападу вельмі малая.

Але ці могуць яны будаваць сваю палітыку на аптымістычных прагнозах? Відавочна, што не. І яны гэтага не зробяць. Вельмі бянтэжыць той факт, што гэтым краінам прыйдзецца траціць так шмат свайго ВУП на абарону, а гэтыя грошы былі б так неабходныя для паляпшэння якасці жыцця простых людзей. Калі гэты бюджэтны дысбаланс прывядзе да эканамічных цяжкасцяў, гэта можа прывесці да росту папулізму. Я думаю, мы ўжо пачынаем заўважаць гэта ў Літве.

Дадаткова заўважу, што гэтыя краіны будуць усё часцей разглядаць мясцовую беларускую дыяспару (Беларусь цяпер — васальная дзяржава Расіі) як нацыянальную пагрозу, што вельмі абцяжарыць беларускім эмігрантам пошук бяспечнага статусу ў гэтай краіне.

Такім чынам, суровая рэальнасць новага сусветнага парадку заключаецца ў тым, што цяперашнія спробы змяніць рэжым у Беларусі можна лічыць безнадзейнай справай?

Прынамсі, у найбліжэйшай будучыні мы не зможам шмат чаго дамагчыся. Але не назаўсёды. Проста дайце час зрабіць тое, для чаго трэба час.

У лепшым выпадку адміністрацыя ЗША дапаможа якім-небудзь чынам дамовіцца аб вызваленні як мага большай колькасці палітвязняў. Гэта найменшае, што яна можа зрабіць, улічваючы, што большасць беларускіх незалежных СМІ і некамерцыйных арганізацый цяпер засталіся без падтрымкі ЗША. (Дзякуй, Ілан.) Навошта дарыць Лукашэнку падарунак, нічога не патрабуючы ўзамен?

На жаль, усе мы — часовыя госці на гэтай планеце. Нам трэба жыць сваім жыццём, будаваць планы, шукаць сэнс. І гэта мы павінны рабіць, незалежна ад таго, хто знаходзіцца ва ўладзе.

Калі мы можам, мы павінны праяўляць палітычную актыўнасць. Будзьце разважлівыя. Калі вы грамадзянін Еўропы ці ЗША, галасуйце. Вашы галасы маюць значэнне.

Калі вы беларус у Беларусі, проста пастарайцеся перажыць хвалю жорсткасці. Ваша жыццё мае значэнне. Вы важныя.

Калі вы беларус за мяжой, старайцеся дапамагаць чым толькі можаце. Дапамагайце сваім блізкім, але таксама і тым, хто апынуўся ў кіпцюрах гэтага жорсткага рэжыму. І нарошчвайце патэнцыял.

Каментары23

  • даведка
    18.02.2025
    Лукашенко может стать гуру для Трампа в том, как усидеть дольше двух сроков по 5.
  • Выводы
    18.02.2025
    1. Нечего хорошего ждать не стоит.
    2. Надо подождать.
    3. Все умрут.
  • Цешуся
    18.02.2025
    Паніка ў камуняніна, але за бюджэттныя грошы намагаецца праводзіць агітацыйную работу сярод рабочасялянаў і супакоіць іх

Цяпер чытаюць

Палітвязень Ермашук назваў імёны зняволеных, якія стучалі адміністрацыі калоніі і псавалі яму жыццё10

Палітвязень Ермашук назваў імёны зняволеных, якія стучалі адміністрацыі калоніі і псавалі яму жыццё

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША прыгразілі перакрыць Украіне доступ да Starlink11

У Жужы з'явіўся новы дом — новае ВІДЭА6

Мінчук ператварыў аднапакаёвую кватэру ў хатні кінатэатр. А зараз збіраецца яе прадаць1

Расійскі тыктокер Азамат Айталіеў прыехаў у Гомель, каб здзекавацца з бяздомнай жанчыны28

Двух беларусаў і літоўца затрымалі ў Італіі са скрадзеным Ferrari2

Радаслаў Сікорскі прывёз на з'езд кансерватараў у ЗША збіты ўкраінцамі расійскі шахед4

Маладому чыгуначніку з Брэста пагражае да дванаццаці гадоў за палітыку1

Трамп заявіў, што Украіна і ЗША не павінны былі дазволіць Расіі пачаць вайну8

Спыталі папулярныя мадэлі ШІ пра беларускую нацыянальную ідэю. Вось што адказалі амерыканскія, а што кітайская20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень Ермашук назваў імёны зняволеных, якія стучалі адміністрацыі калоніі і псавалі яму жыццё10

Палітвязень Ермашук назваў імёны зняволеных, якія стучалі адміністрацыі калоніі і псавалі яму жыццё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць