Грамадства77

Лукашэнка — лівійскаму фельдмаршалу: Вы прыехалі да сваіх сяброў, да сябе дадому

Беларусь гатовая развіваць супрацоўніцтва з Лівіяй. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з фельдмаршалам і вярхоўным галоўнакамандуючым Лівійскай нацыянальнай арміі Халіфой Белкасімам Хафтарам, піша БелТА.

Фота: БелТА

«Спадар Хафтар, прашу лічыць, што вы прыехалі да сваіх сяброў, да сябе дадому. Шмат пра вас чытаў, шмат чуў, мне шмат расказвалі. Але, на жаль, сустракаюся ўпершыню. Я хачу, каб вы ведалі, што мы вельмі добра інфармаваныя пра сітуацыю ў Лівіі, вельмі добра ведаем Лівію. У мяне да вашага народа асаблівае стаўленне, я бываў у Лівіі ў свой час. Вядома, сёння гэта ўжо іншая Лівія. Але вы павінны ведаць, што мы гатовыя зрабіць для вас усё, што вы палічыце карысным у Беларусі», — сказаў Лукашэнка.

«Усё, пра што мы дамовімся сёння, у гэтыя дні вашага знаходжання ў Беларусі, мы выканаем своечасова. Таму дазвольце прывітаць у Беларусі вас і ўсіх членаў дэлегацыі. Мы гатовыя да працы», — дадаў ён

У сваю чаргу Халіфа Хафтар падкрэсліў, што таксама рады сустрэчы: «Мы вельмі рады наведаць Беларусь. Вялікі вам дзякуй за запрашэнне. Мы вельмі радыя і хочам супрацоўнічаць з вамі».

Каментары7

  • Ёсік
    18.02.2025
    Абрыдла ўжо слухаць, як усім Беларусь аддае. Во дажыліся, беларусаў выціскаюць з Беларусі, а незразумела каго прывозяць дадому.
  • Лейцар коркавы
    18.02.2025
    А што так, а муамар кадафі, што аб ім забыўся, лукашэнка? [Рэд. Выдалена] Хафтар расказаў, як зрынаў твайго сябрука муамара?
  • Я
    18.02.2025
    Хрен с два он к себе домой приехал и к друзьям

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць