Аўто22

Прадалі аўто, а штрафы прыходзяць вам — што рабіць?

Магчымы сітуацыі, калі чалавек прадаў аўто па даверанасці, а штрафы па-ранейшаму прыходзяць яму. Чаму такое адбываецца і як выправіць сітуацыю?

Каб вырашыць гэтую праблему, трэба звярнуцца ў ДАІ па месцы жыхарства з пісьмовай заявай і апісаць сітуацыю, тлумачыць «АіФ» адвакат спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі «Эканоміка Маёмасць Інвестыцыі» Наталля Русаковіч.

«Як паказвае практыка, з-за таго што ў ДАІ асобна ўлічваюцца дагаворы адчужэння транспартных сродкаў (ТС) і асобна — звесткі па іх пастаноўцы і зняцці з уліку, раней мелі месца выпадкі разыходжанні інфармацыі з нагоды таго, хто ўласнік ТС, у сувязі з чым пастановы аб накладанні штрафу памылкова накіроўваліся ранейшаму ўласніку. Цяпер колькасць такіх выпадкаў зведзена да мінімуму. Аднак, калі пакупнік ТС па-ранейшаму не зарэгістраваў яго на сябе, падобная сітуацыя можа адбыцца. Калі ёсць сумневы — паведаміце пра гэта ў ДАІ і апішыце сітуацыю», — раіць адвакат.

У адпаведнасці з п.7 указа ад 15.10.2007 г. №504 права ўласнасці на аўто ў пакупніка ўзнікае, а права ўласнасці прадаўца спыняецца з моманту дзяржрэгістрацыі дамовы ў ДАІ. Адпаведна, з гэтага моманту ўсе звязаныя з аўто абавязкі нясе новы ўласнік.

Таксама Наталля Русаковіч адзначыла: «Абавязак па кампенсацыі шкоды, нанесенай крыніцай павышанай небяспекі, якім і з'яўляецца аўтамабіль, ускладаецца на грамадзяніна, які валодае ім на праве ўласнасці або на іншай законнай падставе, г.зн. у тым ліку кіраўніком транспартным сродкам па даверанасці. Больш за тое, як устаноўлена арт. 950 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, уласнік, які кампенсаваў шкоду, прычыненую асобай, якая кіравала транспартным сродкам, таксама мае права зваротнага патрабавання (рэгрэсу) да гэтай асобы ў памеры выплачанай кампенсацыі, калі іншы памер не вызначаны заканадаўствам».

Калі ўласнік не згодны з прыцягненнем яго да адміністрацыйнай адказнасці і на працягу месяца з дня атрымання копіі адпаведнай пастановы (яна выносіцца без удзелу самой асобы і ўступае ў законную сілу з моманту вынясення) падала пра гэта пісьмовую заяву ў ДАІ па месцы жыхарства, дадзеная пастанова страчвае сілу ў дзень атрымання названай заявы. У далейшым жа адміністрацыйны працэс па дадзеным факце будзе весціся ў дачыненні да асобы, у рэчаіснасці які кіраваў транспартным сродкам.

Каментары2

  • Беларус.
    16.02.2025
    Ага, сейчас, ГАИ возьмёт и будет всё свои предписания отменять и переделывать. Скажут, ведите к нам того, кто купил, а нет, так платите за него штраф назначенный.
  • Лейцар коркавы
    16.02.2025
    Калісьці прадаў самаход па лік-фактуры, амаль год штрафы прыходзілі. Адзіны плюс, што калі прадаваў, зрабіў копію той лік-фактуры, бо 2 экзэмпляры ідуць пакупніку і прадаўцу, кім выступае камісіёнка. І тады штрафы перакідвалі на пакупніка. Але задзёўбся лісты дасылаць у ДАІ. Пытаўся, чаму нельга прымусіць на ўлік паставіць, калі па законе ў месячны тэрмін павінен. Рукой махнулі.

Цяпер чытаюць

Палітвязень Ермашук назваў імёны зняволеных, якія стучалі адміністрацыі калоніі і псавалі яму жыццё10

Палітвязень Ермашук назваў імёны зняволеных, якія стучалі адміністрацыі калоніі і псавалі яму жыццё

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША прыгразілі перакрыць Украіне доступ да Starlink11

У Жужы з'явіўся новы дом — новае ВІДЭА6

Мінчук ператварыў аднапакаёвую кватэру ў хатні кінатэатр. А зараз збіраецца яе прадаць1

Расійскі тыктокер Азамат Айталіеў прыехаў у Гомель, каб здзекавацца з бяздомнай жанчыны28

Двух беларусаў і літоўца затрымалі ў Італіі са скрадзеным Ferrari2

Радаслаў Сікорскі прывёз на з'езд кансерватараў у ЗША збіты ўкраінцамі расійскі шахед4

Маладому чыгуначніку з Брэста пагражае да дванаццаці гадоў за палітыку1

Трамп заявіў, што Украіна і ЗША не павінны былі дазволіць Расіі пачаць вайну8

Спыталі папулярныя мадэлі ШІ пра беларускую нацыянальную ідэю. Вось што адказалі амерыканскія, а што кітайская20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень Ермашук назваў імёны зняволеных, якія стучалі адміністрацыі калоніі і псавалі яму жыццё10

Палітвязень Ермашук назваў імёны зняволеных, якія стучалі адміністрацыі калоніі і псавалі яму жыццё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць