Меркаванні3333

Чаго хоча Сікорскі ад «Белсата»

«Я так і не зразумеў сутнасці прэтэнзій Сікорскага да канала», — гаворыцца ў гутарцы з Ігарам Кулеем і Сяргеем Падсасонным. Давайце я вам патлумачу, піша Мікола Бугай.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. AP Photo / Czarek Sokolowski

Бюджэт «Белсата» быў роўны бюджэтам усіх іншых беларускіх незалежных СМІ разам узятых. Пры гэтым «Белсат» нідзе не быў у лідарах. Сайт «Белсата», мяркуючы па SimilarWeb, мала хто чытае. Тэлеграм-канал «Белсата» па сярэднім чытанні паста не ўваходзіў і ў першую дзясятку беларускага навіннага Тг, не кажучы пра ненавінны. Тыктокі Белсата не ў топе. І нават у Ютубе, дзе, здавалася б, тэлебачанне мае ўсе казыры на руках, «Белсат» далёка не ў лідарах.

У разважаннях Ігара Кулея і Сяргея Падсасоннага многа пафасу і многа болю. «Частка здзелкі», «нелюбоў да Рамашэўскай». Але яны абыходзяць самы просты факт: уласнік хоча, каб «Белсат» быў больш эфектыўны (і гэта лагічна, праўда?).

Калі «Белсат» меў бы іншыя паказчыкі, была б іншая размова, і ў вас былі б іншыя аргументы.

На «Белсаце» свет таленавітых кадраў, але так выйшла, што машына ехала не так, як яе фундатарам хацелася б. «Белсат» у свой час зрабіў стаўку на класічнае тэлебачанне, калі зорны час класічнага тэлебачання быў ужо ў мінулым — можа быць, усе астатнія праблемы проста вырасталі з гэтай карэннай памылкі. А можа быць праблема і ў «заганнай карпаратыўнай культуры», як гаварылася, наколькі я ведаю, у выніках аўдыту, праведзенага польскім МЗС.

Мы чуем пра аўдыторыю, якая глядзіць «Белсат» праз спадарожнік. Але ніхто не можа праверыць, колькі людзей глядзіць «Белсат» праз спадарожнік. Напэўна ж, нехта глядзіць. Але гэта не самы папулярны спосаб атрымання інфармацыі ў Беларусі цяпер. Маем дакладную інфармацыю, што новыя антэны ў Беларусі людзі амаль не ставяць.

У кожным разе, апераваць лічбамі, якія даюць сацыёлагі, якім ты плаціш — так сабе аргумент.

Аляксей Дзікавіцкі перайшоў працаваць на Belarus Tomorrow, якое таксама робіць стаўку на спадарожнікавае вяшчанне.

Вядома, калі сітуацыя дойдзе да крайнасці: заблакаваны Ютуб, кітайскага тыпу фаервол, крыміналізаванае карыстанне ВПНамі — то і спадарожнік не будзе лішнім. Але гэта ўсё праекты з разраду «на выпадак калі б». І стоп. А хто забароніць уладам тады і спадарожнікавыя талеркі забараніць на падставе дбання пра эстэтычную цэльнасць архітэктурных комплексаў?

Між тым, сродкі, якія трацяцца ў космас — гэта значыць, на спадарожнікі, маглі б ісці на выраб кантэнту. Пытанне ж не ў платформах, пытанне ў кантэнце. Калі ён ёсць, ён сам прабівае сабе дарогу.

Аліне Коўшык не пазайздросціш. Як знайсці новыя нішы? Як рабіць больш, калі маеш рэсурсаў менш? Тут правільна было б калегам згуртавацца, максімальна напружыцца, адкінуць усе асабістыя амбіцыі і на годзікаў пяць адкласці ўсе запланаваныя адпачынкі ў Нью-Ёрку, а не змагацца за тое, чыя рацыя.

Гэта не толькі «Белсата» праблема. Каб былі вынікі — трэба, каб былі вынікі. Калі вынікаў няма — прайграюць усе. І не трэба лічыць польскіх міністраў ідыётамі. Бо ідыётамі тады выглядаюць беларусы.

Каментары33

  • %
    16.02.2025
    Ніколі і нічога станоўчага ад левакоў кшталту Сікорскага, ці Туска не чакайце
  • user
    16.02.2025
    --> І не трэба лічыць польскіх міністраў ідыётамі. Бо ідыётамі тады выглядаюць беларусы.
    Странная экстраполяция с БелСата на беларусов. Проект изначально был неэффективным и все это видели. Рулили каналом поляки. Какие претензии к беларусам?
  • #
    16.02.2025
    Ооо
    хороший ответ
    аплодирую

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне1

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

ЗША прыгразілі перакрыць Украіне доступ да Starlink11

У Жужы з'явіўся новы дом — новае ВІДЭА6

Загубіла жыццё праваслаўнага дырэктара, які хацеў стаць прэзідэнтам. Гісторыя самай дзіўнай царквы Мінска10

Мінчук ператварыў аднапакаёвую кватэру ў хатні кінатэатр. А зараз збіраецца яе прадаць1

Расійскі тыктокер Азамат Айталіеў прыехаў у Гомель, каб здзекавацца з бяздомнай жанчыны28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне1

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць