На адну з найстарэйшых цэркваў Капыльскага раёна паставілі залатую цыбуліну і рускія какошнікі
Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Пацейкі, якая заспела яшчэ часы Рэчы Паспалітай, замест аднаўлення зведала гвалтоўную русіфікацыю.

Змены ў выглядзе царквы заўважыў тэлеграм-канал «Спадчына».
Помнік народнага дойлідства быў пабудаваны яшчэ ў 1793 годзе, незадоўга да другога падзелу Рэчы Паспалітай. У 1868 годзе на сродкі прыхаджан драўляную царкву капітальна рэканструявалі. Выявіць гістарычныя здымкі храма не ўдалося, але вядома, што шчыт храма быў упрыгожаны картушам, а званіца стаяла асобна.


Пасля Другой сусветнай вайны царкву канчаткова закрылі і прыстасавалі пад сельскі клуб. Пазней перад галоўным фасадам царквы з'явілася мураваная прыбудова, у якой размяшчалася бібліятэка.
У такім выглядзе царква існавала да 2010-х гадоў, калі будынак ашалявалі салатавым сайдынгам. Старадаўняя царква стала неадрознай ад вясковай хаты пасля еўрарамонту.

У 2023 годзе будынак былога храма перадалі Беларускай праваслаўнай царкве. Амаль адразу пачаліся будаўнічыя работы пад кіраўніцтвам серба Міладзіна Лучыча. Унутры была падшытая дрэвам столь, створаны новы іканастас, заслана дыванамі падлога.


Звонку знялі сайдынг, сцены мураванай прыбудовы ашалявалі дрэвам і пафарбавалі ўвесь будынак ва ўльтрамарынавы сіні колер. Такога ж штучнага колеру зроблена і крыццё новага даху храма. Нарэшце, на дах пасадзілі залатыя цыбулепадобныя купалы з упадабанага РПЦ нітрыду тытану і трохлопасцевыя какошнікі. Нішто з гэтага, натуральна, ніколі не выкарыстоўвалася і нават не існавала ў часы будаўніцтва царквы ў Пацейках.
Царква, нягледзячы на свой паважны ўзрост, ніяк не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ніяк не ахоўваецца, а значыць уласнік можа рабіць з ёю што захоча.
Не рэстаўрацыя, а пасмешышча. У Ружанах «зарэстаўравалі» рэзідэнцыю Сапегаў
Следам за Ружанамі. БНТУ перамалёўваюць у кіслотна-зялёныя колеры
У Аздамічах на Століншчыне на царкву паставілі пазалочаную «цыбуліну» ФОТАФАКТ
Праваслаўны прыход у Слоніме пакараюць за незаконна перамаляваны храм XVII стагоддзя
Каментары
2. Гэта злачынства згодна законам РБ
3. Маскоўскі улус (згодна нават іх К. Маркса ) ЗАЎСЁДЫ выкарыстоўваў іх Манголка - Маскоўскі збор так званых рпцшнікаў дзеля каланізацыі, акупаваных краін.