Прапагандыст Рыгор Азаронак зрабіў анонс новага выпуску сваёй праграмы «Азарёнок. Напрямую», госцем якога мае стаць былы муж бягухі Крысціны Ціманоўскай Арсеній Зданевіч.

Нядаўна спартоўка Крысціна Ціманоўская даведалася, што яе былы муж Арсеній Зданевіч знянацку вярнуўся на радзіму.
Лёгкаатлетка сцвярджае, што мужчына прысвоіў сабе чужыя грошы — і яе, і іншых людзей. Рэч у тым, што некаторы час таму ў Арсенія была ў Польшчы фірма, якая займалася прыгонам аўтамабіляў з ЗША на замову. Але «Трыбуна» знайшла некалькі чалавек, якія аддалі Арсенію грошы, але машыны так і не пабачылі.
Расказваючы пра прыгоды свайго былога мужа, якога Крысціна пабачыла ў відэа ў інстаграме мінскай аўтамыйкі, спартоўка тэгнула ў сторыс акаўнты МУС Беларусі, а таксама памежнай службы.
Учора Следчы камітэт паабяцаў праверыць «на экстрэмізм» Арсенія Зданевіча.
Крысціна лічыць, што Арсеній паехаў у Беларусь, каб схавацца ад праблем.
Крысціна Ціманоўская пракаментавала заяву Следчага камітэта і «перапіску» з Ігарам Турам
СК адрэагаваў на данос Ціманоўскай і будзе правяраць яе былога мужа на «экстрэмізм»
Ціманоўская пра мужа ў Беларусі: Не, я не буду сябе вінаваціць, калі яго пасадзяць
«Ён атрымаў польскае грамадзянства за 9 месяцаў»: Ціманоўская ў шоку ад таго, што яе былы муж вярнуўся ў Мінск
Каментары