Самалёт з дзяржсакратаром ЗША, што ляцеў у Мюнхен, экстранна вярнуўся
Самалёт Ваенна-паветраных сіл ЗША, на борце якога знаходзіліся дзяржаўны сакратар Марка Рубіа і старшыня Камітэта Сената па міжнародных адносінах Джым Рыш, быў вымушаны вярнуцца ў Вашынгтон праз тэхнічную няспраўнасць. Яны накіроўваліся ў Германію для ўдзелу ў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Інцыдэнт адбыўся позна ўвечары ў чацвер. Прыблізна праз 90 хвілін пасля ўзлёту з Аб'яднанай базы Эндрус у самалёце C-32 (пераабсталяваны Boeing 757) узніклі праблемы з лабавым шклом у кабіне пілотаў. У сувязі з гэтым самалёт быў вымушаны вярнуцца на вайсковую базу, піша AP.
Прэс-сакратарка Дзярждэпартамента ЗША Тэмі Брус пацвердзіла інцыдэнт і адзначыла, што Рубіа «мае намер працягнуць сваю паездку ў Германію і на Блізкі Усход асобным самалётам».
Пакуль невядома, ці паўплывае гэтая затрымка на запланаваную сустрэчу дзяржсакратара Рубіа і віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Венса з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, якая павінна адбыцца раніцай у пятніцу ў Мюнхене.
Каментары
"Я там не ўдзельнічаў, але гэта здарылася само".