Культура44

Што чуваць у РТБД пасля чыстак рэпертуару і звальнення найбольш зорных акцёраў?

Восеньскія чысткі ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі прывялі да звальнення самых зорных акцёраў і знікнення з рэпертуару найбольш касавых спектакляў, дзе тыя былі занятыя. Як стала вядома «Нашай Ніве», на гэтым выхаваўчыя меры ў тэатры не скончыліся.

Сцэна са спектакля «Мудрамер». Фота: rtbd.by

Так, асобную ідэалагічную размову правялі з камандай, занятай у спектаклі «Мудрамер». Гэтая сатырычная камедыя была пастаўленая яшчэ ў 2019 годзе сённяшнім эмігрантам, рэжысёрам Аляксандрам Гарцуевым. Акцёры там, сярод іншага, граюць міністра ўзгадненняў і яго намеснікаў, і па сюжэце героі плануюць запусціць у масавую вытворчасць апарат «Дурамер», закліканы мераць чалавечую дурасць.

«Акцёры сёння павінны дэманстраваць ідэалагічную вернасць, пра што ім чарговы раз нагадалі», — распавяла адна з крыніц, знаёмая з сітуацыяй.

«Новая дырэктарка не асабліва хоча ставіць старыя спектаклі, — падзяліўся яшчэ адзін суразмоўца, — Таму, як мы бачым, большасць «старога» ўжо прыбрана з рэпертуару, але нешта яшчэ трымаецца».

Акцёры працягваюць граць іншыя спектаклі, пастаўленыя Гарцуевым, напрыклад, «Вецер шуміць у таполях», «Калека з вострава Інішман», але яшчэ раней з афішы, напрыклад, прыбралі пастаноўку Гарцуева «Кар’ера доктара Рауса» па творы Віктара Марціновіча. А таксама падчысцілі «Сірожу» па п’есе Юліі Чарняўскай.

З новых праектаў, якія з’явіліся на сцэне РТБД, праца сённяшняй дырэктаркі Святланы Навуменка — вечар гарадскіх камедый «Заручыны». У ім вялікую долю акцёраў складаюць тыя, хто прыйшоў у тэатр ужо пасля 2020 года, некаторыя — зусім нядаўна.

На 19 сакавіка запланаваная яшчэ адна прэм’ера, ужо калектыўнай творчасці — спектакль «Май хомлэнд», камедыя пра касмапалітызм.

Што тычыцца звольненых акцёраў, то некаторыя з іх падпісалі кантракты з расійскім агентам і збіраюцца здымацца ў Расіі.

Нагадаем, рэпрэсіі закранулі сцены РТБД адразу пасля выбараў-2020. У знак пратэсту з тэатра звольніліся Андрэй Новік і Мікалай Стонька. Ілля Ясінскі быў вымушаны з'ехаць з краіны пасля таго, як яго затрымалі на адным з маршаў і зламалі пазванкі. У канцы 2021 года з тэатра быў звольнены мастацкі кіраўнік Аляксандр Гарцуеў, які ўзначальваў РТБД з 2012 года. Акрамя таго, РТБД пакінулі Алена Баярова, Марыя Пятровіч, Марына Здаранкова і Максім Шышко.

У красавіку 2024 года акцёра Уладзіслава Ноздрына разам з жонкай, таксама актрысай тэатра, асудзілі да 2 гадоў і 6 месяцаў хатняй хіміі за ўдзел у пратэстах. У выніку партфоліа Уладзіслава прыбралі з сайта тэатра. Неўзабаве затрымалі зорак калектыву Максіма Брагінца, Зміцера Давідовіча, Арцёма Курэня і Ганну Семяняка, а таксама былую дырэктарку тэатра. Мужчыны адсядзелі «суткі» і пасля былі звольненыя са сваіх пасад. Да ліку тых, хто пакінуў тэатр, далучылася і Ганна Семяняка, а пазней і яшчэ адзін акцёр — Дзяніс Аўхарэнка.

Каментары4

  • Тутэйшы
    16.02.2025
    Калісьці гэта было мейсца, дзе можна было апынуцца ў сапраўднай Беларусі. Адпачыць душою і адначасова даць працу розуму. Хоць на гадзіну-другую. Яшчэ ўвесну 24-га пасля прагляду новай пастаноўкі з'явіліся думкі, што тэатр "усё". Літаральна увосень давялося прагледзець яшчэ адзін з апошніх "шэдэўраў". Цяпер гэтага тэатра для мяне больш не існуе. Як кажуць: "Даруй і бывай". Затое ёсць выдатная карчма 1863 ў Вільні. Дзякуй, Ілля! Сапраўдны талент - таленавіты ва ўсім.
  • Ёсік
    16.02.2025
    Я паглядзеў трылогію Яўгена Карнягі ў выкананьні актораў РТБД. Тады ўжо нейкая думка была, што дабяруцца і да іх, бо вельмі шмат беларушчыны, як у той краме Сымбаль.бай. Цікава, колькі шчэ праіснуе ў тэатры лялек рэпертуар беларускамоўных пастаноў Карнягі?
  • Гедымін
    16.02.2025
    Тутэйшы, не пагаджуся з вамі. Захаванне беларускамоўнага рэпертуара ў сучаснай Беларусі ўжо ёсць подзвігам. Таму што лукашэнкаўская прапаганда і беларуская мова - несумяшчальныя рэчы.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне2

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

ЗША прыгразілі перакрыць Украіне доступ да Starlink11

У Жужы з'явіўся новы дом — новае ВІДЭА6

Загубіла жыццё праваслаўнага дырэктара, які хацеў стаць прэзідэнтам. Гісторыя самай дзіўнай царквы Мінска10

Мінчук ператварыў аднапакаёвую кватэру ў хатні кінатэатр. А зараз збіраецца яе прадаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне2

Зяленскі: Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць