Грамадства55

На ўсходзе Мінска пабудуюць новы вялікі раён на 100 тысяч чалавек

У Партызанскім раёне Мінска, на самым усходзе сталіцы, запланавана будаўніцтва новага мікрараёна. У інвестыцыйнай праграме Мінска знайшліся даныя з планаваным аб'ёмам інвестыцый на будаўніцтва, піша Blizko.by.

Новы жылы раён Мінска Зялёны Бор павінен размясціцца адразу за тэрыторыяй жылой забудовы Калодзішчы-2, на самым-самым усходзе Мінска.

У праекце вызначаныя 2 этапы асваення: 1-ы этап — да 2030-га года, 2-і этап (перспектыва) — пасля 2030-га, паведамляюць Kolodischi Info.

На першым этапе плануецца будаўніцтва шматкватэрнай жылой забудовы на 952 тысячы квадратных метраў. Насельніцтва складзе 36,5 тысяч чалавек. Пры рэалізацыі другога этапу насельніцтва можа павялічыцца да запланаваных 105 тысяч чалавек (104 тысячы — у шматкватэрных дамах, 1 тысяча — у сядзібным фондзе).

Мяркуючы па лічбах, у гэтым годзе будаўніцтва мікрараёна яшчэ не пачнецца.

Сродкі запланаваныя на 5 асобных аб'ектаў, звязаных з будучым жылым раёнам, уключаючы пад'язную дарогу, інжынерныя сеткі і іншае. Але на 2025 год сумы па кожным з аб'ектаў прадугледжаны нязначныя і, хутчэй за ўсё, уключаюць толькі праектныя работы.

А вось на 2026 і 2027 гады прадугледжаныя сумы больш значныя: гаворка ідзе пра дзясяткі мільёнаў рублёў. Таму актыўнае будаўніцтва жылога раёна пачнецца не раней за 2026 год.

Каментары5

  • Хрыч
    07.02.2025
    Сергий,ну это ещё пол беды.А вот шикарный лес реально жалко...Весь под нож пустят...
  • Лол
    07.02.2025
    Як яны надакучылі са сваімі мурашнікамі-мікрараёнамі без архітэктуры і гуманнай прасторы. Сапсавалі Мінск ўшчэнт.
  • Kub
    08.02.2025
    Лол, мурашнікі добра пасуюць дзеля кантроля над людзьмі.

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць