У мінскім парку Горкага адкрылася кавярня з незвычайным дызайнам
У меню — сняданкі і свежая выпечка, заўважыў CityDog.

Кавярня «Горкі парк». Фота: Koko.by
Кавярня-пекарня «Горкі парк» адкрылася «раскінуўшыся ў цені пухнатых дзьмухаўцоў і купаючыся ў святле рознакаляровых шкельцаў», напісалі ўладальнікі.
Наведвальнікам прапануюць вялікі выбар сняданкаў і ўласную выпечку (торты, круасаны, чызкейкі і іншае).
Дызайн новай кавярні выкананы з вялікай колькасцю сініх, зялёных і блакітных шкельцаў.
«Люстры з бутэлек, карціны з бутэлек рому «Бумбу», бутэлечны стэлаж за барам, павукі-лямпы на сценах», — напісаў блогер «Кокобай».
Капучына і амерыкана ў «Горкі парк» будзе каштаваць па 6 і 8 рублёў, класічны круасан — 3,5 рублі, а фісташкавы — 13. За скрэмбл трэба заплаціць 8 рублёў, за торт «Напалеон» — 6.
Каментары