Якія аб’екты ў найбліжэйшай будучыні з’явяцца ў Лошыцкім парку і чаму там перакрылі адзін з мастоў, расказаў кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Раман Мельнік, пішуць Мінск-навіны.

У адной з частак Лошыцкага парку ёсць мост, праз які можна было дабрацца да сядзібы. Аднак сёння ён перагароджаны.
— Непадалёк размяшчаецца будаўнічая пляцоўка. Гэта асабістая ініцыятыва старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава — упарадкаваць гэты куток, зрабіць яго запатрабаваным сярод жыхароў Ленінскага раёна і, у прыватнасці, Лошыцы. Там будзе добры цэнтр з кавярнямі, рэстаранамі, міні-гасцініцамі, — удакладніў Р. Мельнік.
— Што датычыцца моста, пакуль побач знаходзіцца будаўнічая пляцоўка, праход забаронены. Трэба набрацца цярпення і карыстацца іншымі ўваходамі. Нагадаю, што ў парку ёсць не толькі цэнтральны ўваход, але і ўваход з боку Серабранкі, а таксама веладарожка і мост праз яе.
Каментары