Грамадства3232

У Пазняка заявілі, што на іхняй акцыі ў Варшаве было 55 чалавек

У тэлеграм-канале руху «Вольная Беларусь» назвалі дакладную колькасць людзей, якія бралі ўдзел 26 студзеня ў арганізаванай гэтай арганізацыяй акцыі каля помніка Тадэвуша Касцюшкі ў Варшаве.

Як сцвярджаюць у арганізацыі, лідарам якой з'яўляецца ветэран беларускага руху Зянон Пазняк, «сумарна ўдзельнікаў акцыі налічвалася 55 чалавек».

Акцыя праводзілася як альтэрнатыўная адносна той, якую ладзіла ў гэты самы дзень у Варшаве рэшта дэмакратычных сіл на чале са Святланай Ціханоўскай і Паўлам Латушкам. Пра гэта пісаў у сацсетках сам Зянон Пазняк:

«У дзень ганебных для беларусаў псеўдавыбараў яны арганізавалі карнавальнае шэсце ў Варшаве з музыкай, дудкамі і бадзёрымі воклічамі ў стылі хаджэння па Мінску ў 2020 годзе. «Вольная Беларусь» у гэты дзень ля помніка Касцюшкі публічна праінфармавала грамадства аб сутнасці фальшывых выбараў, нагадала пра гадавіну смерці ваяра Палка Каліноўскага Эдуарда Лобава, пра героя Нябеснай сотні Міхася Жызнеўскага, пра змаганне беларусаў з маскоўскім мордарам».

Каментары32

  • Алекс
    28.01.2025
    Им подсчеты белорусский ЦИК проводил? Тогда неудивительно, что 55 получилось. Причем 87,6% от этого количества - это сам Позняк)
  • Праблемка
    28.01.2025
    Называецца массавая акцыя, а як глянеш, то няма каму і ў дудку дудзець.
  • .
    28.01.2025
    Быў дзень навін Лукашэнкі, сёння дзень навін Пазняка. Рэдакцыя працягвае праграму эльфінг-дапамогі лідарам нацыі. Тыпа: "Вы жадалі навіну з лепшай фотай. Ок, трымайце дзве. Ну як, зараз лепш?"

Цяпер чытаюць

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц11

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

«Чатыры месяцы не магла заплюшчыць вока». Рыта Дакота паказала жудасны пабочны эфект касметычнай аперацыі11

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц11

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць