Грамадства33

Міністэрства інфармацыі забараніла прадаваць кнігі Чака Паланюка, Эн Эплбаўм і Ханьі Янагіхары

Міністэрства інфармацыі Беларусі дадало яшчэ 30 кніг у спіс забароненых да распаўсюджвання ў Беларусі друкаваных выданняў. Паводле меркавання ведамства, «гэтыя кнігі здольныя нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам».

Кніга «Калыханка» Чака Паланюка

Сярод забароненых выданняў — раман амерыканскага пісьменніка Чака Паланюка «Калыханка», а таксама «ГУЛАГ» Эн Эплбаўм, «Маленькае жыццё», «Да самага раю» Ханьі Янагіхары і іншыя, піша «Радыё Свабода».

Чак Паланюк найбольш вядомы як аўтар адзначанай шматлікімі прэміямі кнігі «Байцоўскі клуб», па якой у 1999 годзе Дэвідам Фінчэрам быў зняты аднайменны фільм. У 2018 годзе ў беларускай выдавецкай серыі «Амерыканка» выйшаў пераклад на беларускую мову «Байцоўскага клуба» Чака Паланюка. Твор пераклаў Сяржук Мядзведзеў, які за гэты пераклад у 2014 годзе атрымаў прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча.

Вядомая амерыканская журналістка, пісьменніца, даследчыца Эн Эплбаўм з'яўляецца сталаю аўтаркаю часопіса Atlantic і напісала некалькі кніг на тэму злачынстваў таталітарных рэжымаў: «Чырвоны голад: вайна Сталіна супраць Украіны», «Жалезная заслона: Разгром Усходняй Еўропы 1944—1956 гг.» і «ГУЛАГ» ды іншыя.

Ханья Янагіхара — амерыканская пісьменніца, найбольш вядомая сваім раманам-бестсэлерам «Маленькае жыццё», які ўвайшоў у шорт-ліст Букераўскай прэміі 2015 года.

Астатнія 26 кніг, дададзеных у спіс Міністэрства інфармацыі, належаць малавядомым замежным пісьменнікам. Спіс цалкам цяпер уключае 65 пазіцый.

Каментары3

  • Дэнацыфікатары з душком
    24.01.2025
    А тыя што ўжо ёсць спальваць будуць?
  • Гісторык
    24.01.2025
    Эн Эплбаўм акрамя таго амерыканка з беларускімі каранямі.
  • Woodoo Cult
    24.01.2025
    [Рэд. выдалена]

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць