Спорт

Беларускія біятланісты прапусцяць спаборніцтвы дзеля ўдзелу ў выбарах

Біятланістаў зборнай адклікалі ў Беларусь, яны не будуць удзельнічаць у гонках Кубка Расіі ў суботу і нядзелю.

Ганна Сола. Фота: sport5.by

Біятланісты зборнай Беларусі прапусцяць суботнія і нядзельныя гонкі ў межах чэмпіянату і Кубка Расіі ў Яраслаўскай вобласці.

Спартоўцы паедуць на радзіму, але з неспартыўнай задачай: узяць удзел у выбарах. Беларусы не выступяць у спрынтарскіх гонках і мас-стартах.

«Беларусы адпраўляюцца выбіраць прэзідэнта краіны, і мы іх не ўбачым у бліжэйшыя выхадныя», — паведамляе «Матч ТВ».

Пра тое, што з-за выбараў давядзецца прапускаць гонкі, раней расказвала біятланістка Ганна Сола.

«У нас зараз ідуць выбары, не ведаю, ці паспеем паласаваць, магчыма, давядзецца прапускаць гонкі, каб ехаць галасаваць. Але наш прэзідэнт сказаў, што найлепшы голас — гэта фініш з сцягам», — казала біятланістка пасля перамогі на этапе Кубка Расіі.

Нагадаем, пасля пачатку паўнамаштабнай вайны зборная Беларусі была адхілена ад усіх міжнародных спаборніцтваў па біятлоне пад эгідай Міжнароднага саюза біятланістаў. Кіраўніцтва IBU займае жорсткую пазіцыю: там неаднаразова заяўлялі, што беларусаў вернуць на Кубак свету толькі пасля заканчэння вайны.

Апошнія некалькі гадоў зборная Беларусі ўдзельнічае толькі ў сумесных спаборніцтвах з расіянамі, якіх таксама адхілілі ад міжнародных стартаў.

Каментары

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць