Экс-хакеіста моладзевай зборнай Беларусі судзяць за ўдзел у пратэстах
30-гадовы Алег Буяк гуляў у 2010-я за бабруйскі «Дынама-Шыннік», гродзенскі «Нёман», жлобінскі «Металург» і «Ліду».

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна збіраюцца судзіць чарговую партыю ўдзельнікаў пратэстаў. 31 студзеня 2025 на лаве падсудных будуць чатыры чалавекі — Алег Буяк, Настасся Буяк, Юрый Храмовіч і Яўген Барэль.
Усім ім інкрымінуецца ўдзел у пратэстах (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Магчымае пакаранне — ад арышту да 4 гадоў калоніі. Суддзя — Уладзімір Пазняк.
Звяртае на сябе ўвагу Алег Буяк — гэта былы прафесійны хакеіст. У маладым узроўні ён быў перспектыўным спартсменам — выступаў за зборную Беларусі 18-гадовых і 20-гадовых, удзельнічаў у чэмпіянаце свету. Буяк гуляў за бабруйскі «Дынама-Шыннік», гродзенскі «Нёман», жлобінскі «Металург» і «Ліду». У 2017 годзе ён скончыў кар’еру.

Каментары