Грамадства77

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

Сяргей Алдасеў можа атрымаць да 4 гадоў калоніі.

Сяргей Алдасеў

У судзе Лідскага раёна 9 студзеня 2025 года пачынаюць судзіць Сяргея Аляксеевіча Алдасева. Яму інкрымінуецца «публічная абраза Аляксандра Лукашэнкі» (арт. 368 ч. 1 Крымінальнага кодэкса Беларусі). Пакаранне можа быць самае разнастайнае — і штраф, і выпраўленчыя работы, і арышт, і хімія на тэрмін да 4 гадоў, і калонія на тэрмін да 4 гадоў.

«Белпол» пацвердзіў «Нашай Ніве», што ў Беларусі жыве толькі адзін Сяргей Аляксеевіч Алдасеў. Гэта 38-гадовы лётчык, які па стане на 2020 год служыў у 61-й знішчальнай авіяцыйнай базе ў Баранавічах.

Сяргей Алдасеў у 2013 годзе

Алдасеў скончыў авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі Беларусі. Адметна, што яго аднакурснікам быў будучы пасмяротны Герой Беларусі Андрэй Нічыпарчык, які загінуў у 2021 годзе, адводзячы няспраўны Як-130 ад жылых дамоў у Баранавічах.

Алдасеў удзельнічаў у парадах на Дзень незалежнасці. У 2018-м атрымаў кваліфікацыю вайсковага лётчыка другога статуса — гэта значыць, меў патрэбны налёт і быў падрыхтаваны да вядзення баявых дзеянняў днём у складаных метэаўмовах і ўначы ў простых метэаўмовах. На той момант у яго было званне маёра.

Ці заставаўся Сяргей Алдасеў у войску пасля 2020 года, невядома.

Сяргей Алдасеў на календары Мінабароны ў 2015 годзе

Каментары7

  • Федзя
    05.01.2025
    Ну если это Z-патриот, то поделом ему.
  • Х
    05.01.2025
    Федзя, z-патрыетаў губокікі не хапаюць. Гэта чалавек міру і годны беларус які як і большасць ў краіне жадаў перамен да лепшай долі ўсяму нашаму народу. Выступіў супраць лукашызму яшчэ ў 2020 і не падтрымаў агрэсію супраць Украіны ў 2022.
  • wena
    05.01.2025
    За абразу даюць практычна заўсёды максымальнае пакараньне. Мне за выдуманую абразу (каторую я цалкам абвергла ў судзе) далі 2 гады хатняй хіміі - максымальны на той момант від пакараньня быў 3 гады хіміі. Гэтая так званая "судзьдзя" усім такі тэрмін давала. Мне вясноўцы адразу пра яе сказалі: гэта не судьдзя, а сапраўдная пачвара, яна не судзіць, а толькі агучвае тое, што запрасіў пракурор. Так і выйшла. Затое пазьней я яе сустрэьла ў буціку за пакупкай дарагіх рэчаў ад брэндаў - як раз навагоднюю прэмію атрымала і сказала прадавачцы, што ў наступным месяцы яшчэ прыйдзе.

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявіцкім раёне прадаюць асабняк-комплекс амаль за чатыры мільёны даляраў1

Зяць Віктара Орбана можа купіць Raiffeisenbank у Расіі4

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна22

Тэхніка зламалася на наступны дзень пасля гарантыі. Ці можна вярнуць грошы?

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні1

Мінская блогерка панюхала дзверы суседа і гэтым выратавала яго ад магчымай гібелі6

У калоніі, дзе трымаюць Эдуарда Бабарыку, змяніўся начальнік1

ХАМАС вызваліў двух закладнікаў, а на працягу дня групоўка абяцае адправіць яшчэ чатырох1

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц13

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць