За два дзясяткі кіламетраў ад Мінска прадалі зямельны ўчастак за 382 100 рублёў, або $110 058. Цана стала рэкорднай.

Ілюстрацыйнае фота
Ён знаходзіцца ў вёсцы Батурынцы за 22 км ад МКАД у Маскоўскім кірунку. Ён усяго 10 сотак і размешчаны каля ракі Дамелькі.
Першапачаткова лот ацанілі ў 50 тыс. На яго прэтэндавалі 14 чалавек, аднак адзін не прайшоў рэгістрацыю.
На гэтым жа аўкцыёне прадавалі 10 сотак у вёсцы Сасновая за 15 км ад МКАД. Пры ацэнцы ў 50 тыс. рублёў яго купілі за 172 613 рублёў, або $49 718. На яго прэтэндавалі 11 чалавек.
Каментары